Грамадства

Мікола Аўтуховіч пагражае перайсьці да сухой галадоўкі

Сёньня споўнілася сорак дзён з таго часу, як ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч абвясьціў за кратамі галадоўку. Яго ўтрымліваюць у сьледчым ізалятары гарадзенскай турмы. Сёньня на судзе Мікалай Аўтуховіч падаў судзьдзі Мікалаю Рачынскаму хадайніцтва аб зьмене яму меры стрыманьня ў сувязі з пагаршэньнем здароўя у выніку галадоўкі.

Падсудны зазначыў, што калі хадайніцтва ня будзе задаволена, дык з заўтрашняга дня ён пяройдзе да сухой галадоўкі і гатовы нават памерці, але рашэньня свайго ня зьменіць.

Мікалай Аўтуховіч па-ранейшаму заяўляе, што лічыць сябе невінаватым і што ня верыць у справядлівасьць суду.

Судзьдзя прыняў хадайніцтва і паведаміў, што сваё рашэньне наконт яго абвесьціць заўтра а 10-й раніцы.

Мікалая Аўтуховіча абвінавачваюць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, што пацягнула страты для бюджэту ў асабліва буйным памеры. Ягоная крымінальная справа з красавіка разглядаецца ў Кастрычніцкім раённым судзе Горадні.

На час сьледзтва прадпрымальніка арыштавалі ўвосень 2005 году. Ён абвясьціў галадоўку за кратамі, якая цягнулася 74 дні. Пасьля гэтага яму зьмянілі меру стрыманьня на хатні арышт. 9 лютага сёлета ён уцёк з-пад хатняга арышту. Яго затрымалі праз два месяцы ў Менску і зноўку ўзялі пад варту.

Цяперашняя галадоўка прадпрымальніка пятая па ліку, тры ён правёў будучы на волі на знак пратэсту супраць вялікіх штрафных санкцыяў з боку падатковай службы.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні9

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

Украінцы знішчылі расійскі самалёт і радыёлакацыйны комплекс у акупаваным Крыме4

У Мінску адкрыўся рэстаран-музей піва. У ім чатыры тэматычныя залы6

У якім горадзе Еўрасаюза на першым месцы беларускі бізнэс?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць