Грамадства

Пры разглядзе скаргі Усянка быў парушаны закон

Зьбіты Канстанцін Усянок ня згодны з адказам камандзіра палка сьпецназу міліцыі Юрыя Падабеда і піша новую скаргу ў пракуратуру

Зьбіты Канстанцін Усянок ня згодны з адказам камандзіра палка сьпецназу міліцыі Юрыя Падабеда і піша новую скаргу ў пракуратуру

5 красавіка Канстанцін Усянок зьвярнуўся ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Менску са скаргай на дзеяньні сьпецназаўцаў. Ён прасіў правесьці праверку і прыцягнуць да адказнасьці тых байцоў, якія зьбівалі і зьневажалі яго ў міліцэйскім аўтобусе, затрымаўшы на Кастрычніцкай плошчы. Адзін з іх па мянушцы «Баксёр» разарваў на ім майку з надпісам «Стоп тэрору на Беларусі» на шматкі і загадваў іх есьці.

У адказе палкоўніка Падабеда сьцвярджаецца, што падчас службовай праверкі факты не пацьвердзіліся, а дзеяньні байцоў сьпецназу прызнаныя правамоцнымі.

Юрыст і праваабаронца Валянцін Стэфановіч лічыць, што правы грамадзяніна Усянка Канстанціна ў чарговы раз былі парушаныя: «У дадзеным выпадку быў парушаны Закон аб звароце грамадзянаў, у прыватнасьці артыкул 9, які забараняе накіроўваць заявы ў тыя органы і тым службовым асобам, дзеяньні якіх абскарджваюцца грамадзянамі. У дадзеным выпадку Канстанцін Усянок абскарджваў дзеяньні супрацоўніка палка міліцыі сьпецыяльнага прызначэньня, а пракуратура, замест таго, каб разьбірацца па сутнасьці скаргі, накіравала яе камандзіру палка Падабеду. Да таго ж, якім чынам была праведзена службовая праверка, цалкам незразумела, бо ні самога Усянка, ні сьведкаў нікуды не выклікалі, нават не выдалі даведку на правядзеньне судова-медыцынскай экспертызы, якую ён прасіў выдаць, каб падцьвердзіць факт зьбіцьця. У сваёй скарзе ён прасіў правесьці пракурорскую праверку і ўзбудзіць крымінальную справу. Таму я лічу правамоцным напісаньне другой скаргі ў пракуратуру з просзьбай узбуджэньня крымінальнай справы».

У бліжэйшыя дні Канстанцін Усянок зьбіраецца падаць другую заяву ў пракуратуру.

Вясна

Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх18

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць