Надвор'е

У выхадныя — цёпла і без ападкаў

Да 22 градусаў цяпла і пераважна без ападкаў будзе ў Беларусі ў выхадныя, паведаміў БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

фота Юліі Бальцэвіч

«У бліжэйшыя суткі чакаецца дажджлівае надвор'е. Далей з-за скандынаўскага антыцыклону, які будзе паступова ўзмацняць свой уплыў над надвор'ем, усталюецца малавоблачнае камфортнае надвор'е. Ноччу і раніцай будзе па-асенняму халаднавата: да плюс 5-6, дзённая тэмпература будзе цягнуцца да 20-градусных адзнак. Тэмпература ў трэцяй дэкадзе верасня чакаецца на 1-2 градусы вышэйшай за кліматычную норму», — сказаў Дзмітрый Рабаў.

У пятніцу надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага ўсходу. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўднёвым захадзе краіны пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай у многіх раёнах, днём месцамі чакаюцца навальніцы. На большай частцы тэрыторыі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 10-16 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 20-26 градусаў цяпла, па захадзе — плюс 15-19.

У суботу пераважна без ападкаў, толькі па поўдні пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-13 градусаў вышэй за нуль, днём — 15-22 градусы цяпла.

У асноўным не чакаецца ападкаў і ў нядзелю, толькі ў некаторых раёнах па паўднёвым захадзе Беларусі магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу складзе 5-12 градусаў вышэй за нуль, днём — 14-21 градус цяпла.

У панядзелак прагназуецца пераважна без ападкаў, ноччу ў крайніх паўднёва-заходніх раёнах магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-13 градусаў вышэй за нуль, днём — 14-21 градус цяпла.

У аўторак і сераду будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 4-11 градусаў вышэй за нуль, днём — 12-19 цяпла.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку18

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адна футбалістка і трэнер зборнай Ірана папрасілі прытулак у Аўстраліі. Але і ўся зборная не можа вярнуцца ў Іран

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў32

Баранавіцкі фельчар хуткай дапамогі асуджаны за палітыку. Ён быў адным з найлепшых медыкаў горада1

У яры ў Стаўбцоўскім раёне знайшлі труп мужчыны са шматлікімі ранамі

10 000 аўтараў у Брытаніі выпусцілі «пустую» кнігу, пратэстуючы супраць выкарыстання штучнага інтэлекту8

Следчы камітэт Беларусі набыў сувенірныя гадзіннікі па 800 даляраў4

«Не Дзень Волі, а тыдзень». Севярынец расказаў пра падрыхтоўку святкавання 25 Сакавіка12

У Віцебску здаецца ў арэнду будынак, у якім вучыўся Марк Шагал

Беларуску з расіянінам выслалі з Чарнагорыі за сэкс у аўто на вачах у мінакоў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку18

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць