Музыка77

Уявіце сабе на сцэне ў Мінску Чайкоўскага. Сёння была падзея супастаўная: дырыжыраваў Пэндэрэцкі

У Мінску выконвалі Кшыштафа Пэндэрэцкага, і ён сам дырыжыраваў. Для гэтага твора наша Філармонія аказалася замалая. Настолькі яна манументальная — сімфонія-араторыя «Сем брамаў Іерусаліма». І па задуме, і па колькасці выканаўцаў.

Частка аркестра заняла праход, трубач трубіў з балкона. На сцэне мусіла быць тры хары, але ў нас было два. Былі яшчэ салісты, чытальнік, які чытаў Стары Закон па-габрэйску.

Прывезлі два тубафоны — спецыяльна для гэтай сімфоніі прыдуманыя мнагатонныя інструменты, складзеныя з дзясяткаў труб.

Здаецца, нашы аркестр і хары таксама перажылі некалькі непаўторных дзён — працаваць з жывым класікам.

За прыезд 83-гадовага майстра варта падзякаваць Польскаму інстытуту ў Мінску.

Некалькі душэўных дэталяў. З ложы за выкананнем сачыла Эльжбета Пэндэрэцкая, жонка кампазітара. Гэтая арыстакратычная 70-гадовая жанчына проста жыла музыкай, яна не зводзіла з мужа вачэй і яе цела нібы пульсіравала ў рытме сімфоніі.

Кроплі дзёгцю: наша дама з Філармоніі абвяшчала ўсё па-расейску. Хоць бы слова па-беларуску ці па-польску. А над сцэнай вісеў транспарант з назвай фестывалю, дзе ўсяго шэсць слоў, тры па-беларуску і тры па-ангельску, і ўмудрыліся ж яны ў адным з ангельскіх зрабіць памылку. Такая ў гэтым правінцыйнасць, зачуханасць…

Але кепская рамка не здольная сапсаваць вялікую карціну.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон3

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей21

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць