Грамадства

Алеся Лагвінца аштрафавалі на 1150 рублёў за «ўрок гісторыі» на Дзень ведаў, заўтра судзяць ягонага сына

Маскоўскі раёны суд Менску пакараў палітыка Алеся Лагвінца за правядзеньне 1 верасьня ў Слуцку «ўроку гісторыі» штрафам на 50 базавых велічынь (1150 рублёў). 19 кастрычніка ў гэтым жа судзе за акцыю ў Слуцку будуць судзіць і сына палітыка Антося Лагвінца.

1 верасьня Алесь Лагвінец са старэйшым сынам Антосем, мастак Алесь Пушкін са сваім непаўналетнім сынам Мікалаем і актывісты «Моладзі БНФ» ушанавалі ў Слуцку памяць удзельнікаў Слуцкага паўстаньня супраць улады бальшавікоў 1920 годзе.

Актывісты вывесілі на плоце вакол мясцовага краязнаўчага музэю партрэты паўстанцаў, зрабілі фатаздымкі, наведалі магілу ўдзельніка паўстаньня 1863 году паэта Альгерда Абуховіча. Сваё асьветніцкае мерапрыемства арганізатары назвалі «Дзень ведаў — урок гісторыі».

Алесь Лагвінец не выключае, што жорсткія пакараньні за несанкцыянаваныя ўладамі мерапрыемствы зьвязаныя з акцыяй апазыцыі «Марш абураных беларусаў 2.0», прызначанай на 21 кастрычніка ў Менску. Паводле палітыка, рэпрэсіямі супроць актывістаў улады спрабуюць спыніць падрыхтоўку да маршу і запалохаць верагодных удзельнікаў акцыі.

Напярэдадні больш за 15 актывістаў былі пакараныя арыштам і штрафамі за ўдзел у мітынгу і шэсьці супраць расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў «Захад-2017», якія адбыліся 8 верасьня. Сярод іх Павал Севярынец, які адбывае 15 сутак адміністрацыйнага арышту, Яўген Афнагель, Максім Вінярскі, Вячаслаў Сіўчык ды іншыя.

16 кастрычніка Маскоўскі раённы суд Менску аштрафаваў актывістаў «Моладзі БНФ» Кацярыну Шуст і Дзяніса Мандзіка.

Актывісты былі прызнаныя вінаватымі ў правядзеньні несанкцыянавага мерапрыемства. 25 жніўня, у гадавіну абвяшчэньня сувэрэнітэту Беларусі, яны раздавалі мінакам у Менску стужачкі зь беларускім нацыянальным арнамэнтам і наведалі магілы дэпутатаў Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня.

17 кастрычніка ў Слуцку аштрафавалі на 20 базавых велічынь мясцовую актывістку Алену Нагорную, якая разам з Алесем Лагвінцом і Алесем Пушкіным 1 верасьня брала ўдзел у мерапрыемстве «Дзень ведаў — урок гісторыі».

18 кастрычніка ў Маскоўскім раённым судзе Менску за раздачу 25 жніўня стужак з нацыянальным арнамэнтам судзяць актывіста Моладзі БНФ Ягора Сергіенку.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць