Аператар сувязі Белтэлекам паведаміў аб пашкоджанні сеткі на тэрыторыі другой дзяржавы. З-за гэтага некаторыя беларусы могуць сутыкнуцца з цяжкасцямі на расійскіх сайтах.
Праблемы чакаюць 19 кастрычніка. «Магчымыя цяжкасці з доступам да сеткі «Укантакце», — гаворыцца ў паведамленні правайдэра.
Кампанія не ўдакладніла, што менавіта было пашкоджана і дзе канкрэтна адбыўся інцыдэнт. Таксама правайдар не паведаміў, як хутка сітуацыю выправяць, зазначае Tut.by.
Каментары