Навука і тэхналогіі66

Будучыня энергетыкі — за празрыстымі сонечнымі панэлямі замест вокнаў. Што гэта? 

Ідэя вынаходніцтва такіх сонечных батарэй, якія б былі абсалютна празрыстымі і ўсталёўваліся замест звычайных вокнаў, лунала ў паветры даволі даўно. Уявіце, наколькі такая тэхналогія выгадная ў сучасных мегаполісах з іх шклянымі хмарачосамі. Гэта значна больш лагічна і больш практычна, чым выкладаць дах цяжкімі традыцыйнымі сонечнымі панэлямі, тым самым ствараючы дадатковую нагрузку на канструкцыі будынка.

Некалькі гадоў таму ўсё гэта стала рэальнасцю. На сённяшні дзень існуюць два віды святлопразрыстых сонечных панэлей: умоўна празрыстыя і цалкам празрыстыя. Умоўна празрыстыя панэлі прадстаўленыя ў выглядзе плёнкі і прызначаныя для налепвання на празрыстыя канструкцыі. Іхняя святлопрапускальная здольнасць дасягае 70%, што фактычна не адбіваецца на ўзроўні асветленасці памяшкання. Ствараюцца такія плёнкі з гнуткага кампазітнага матэрыялу, падобнага да пластыку, і нагадваюць звычайную таніровачную плёнку для аўтамабіля. 

Умоўныя святлопразрыстыя фотаэлементы, наклееныя на вокны

А ў 2013 годзе навукоўцам з Мічыганскага ўніверсітэта атрымалася стварыць максімальна празрыстыя сонечныя панэлі, якія цяжка адрозніць ад звычайнага шкла.

Цалкам празрысты элемент сонечнае панэлі

Раней не ўдавалася стварыць настолькі празрысты матэрыял для сонечных батарэй, бо для атрымання электрычнасці сонечная панэль павінна ўлоўліваць фатоны, якія будуць генераваць энергію.

У новым жа матэрыяле выкарыстоўваецца тэхналогія «сонечнага канцэнтратара». Арганічныя солі, якія ў ім змяшчаюцца, паглынаюць нябачнае воку ультрафіялетавае і інфрачырвонае выпраменьванне, якое, адлюстроўваючыся ад унутраных плоскасцяў панэлі, пранікае да яе тарцоў. Там яго сустракаюць вузкія палоскі з звычайных сонечных панэляў, якія і паглынаюць святло, вылучаючы энергію.

Квантавы выхад новых сонечных батарэй не вельмі вялікі: яны пераўтвараюць у электрычнасць толькі каля 7% паглынутай энергіі. Рэкордная ж на сённяшні дзень эфектыўнасць звычайных фотаэлементаў складае 44%. Аднак амерыканскія навукоўцы, падлічыўшы колькасць шкляных хмарачосаў па ўсёй краіне, а таксама ўлічыўшы іншыя магчымыя месцы размяшчэння такіх панэляў, прыйшлі да высновы, што каля 40% усёй патрэбнай ЗША электраэнергіі можа быць здабыта менавіта такім шляхам. 

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны24

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ10

У Японіі ўхвалілі першы ў свеце клеткавы прэпарат ад хваробы Паркінсона1

Расія можа дзяліцца з Іранам разведвальнай інфармацыяй са спадарожнікаў12

Суднаходства ў Армузскім праліве амаль спынілася, але кітайцы спрабуюць дамовіцца

Украінку, якую асудзілі ў Беларусі па крымінальнай справе, абмянялі на дзвюх грамадзянак Расіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны24

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць