Гісторыя11

#памяць. Таццяна Поклад. Тры гады без мамы

Мама. Тры гады безь яе.

Фальварка Парэчча, дзе яна нарадзілася, ужо няма. Вёска Рачныя па-над Бярэзінай, дзе расла, — ёсьць. Калі нарадзілася, дакладна невядома, па вайне напісалі: 1930. Першы калгас там ачольваў непісьменны страшыня (бо «з сапраўднай беднаты», гэта было важней, — і залатой душы чалавек). Дык ён узяў да сябе «шчытаводкай» граматную сірату, якая да вайны хадзіла ў польскую школу. Канкурэнцыі на гэтую кар'еру не было: хто баяўся, хто не хацеў, а хто быў непісьменны.

Вучобу мама закончыла ў Алма-Ацінскім унівэрсытэце: з’ехала пасьля спрэчкі з новым страшынёй настолькі далёка, наколькі хапіла грошаў на квіток. У 1969 вярнулася ў Беларусь «з казахскай» сям'ёй, у 1973 падала заяву аб выхадзе з КПСС, пасьля год — у Гомельскай калёніі (прысуд на 7 гадоў, але апраўдалі і выпусьцілі праз год), атрымала інваліднасьць і стала хатняй гаспадыняй.

Тата працаваў, а мама бясконца займалася справамі людзей з ейнай вёскі і ваколіцаў: каго ў шпіталь сталічны, каго ў ВНУ, каму пэнсію, — яна проста знайшла сябе ў гэтым, у нашай менскай кватэры ўвесь час жылі вяскоўцы, а ўсе леты ў вёсцы жыла я, апрача кароткіх паездак на мора ізноў жа разам з вясковымі дзецьмі, якіх мама брала з намі.

У 1984 мама з’ехала з сям'ёй зь Беларусі, спачатку ў Каралявец, пасьля ў Вільню, дзе пражыла свае апошнія 25 год, апошнія гады зусім невідушчай. Я цяпер думаю, якая ж яна была моцная і сьмелая.

Усё жыцьцё настойліва і часам рэзка казала, што яна беларуска. Яе ўпаратая і «жалезабэтонная» беларускасьць была любоўю, удзячнасьцю і вясковасьцю, а не «нацыянальнай сьведамасьцю». Вяскоўцы выгадавалі сірату, кармілі і ратавалі ў голад і ў холад, у зямлянках, у такой нястачы, што цяпер не ўявіць. Там яна была сваёй, усё там яна любіла бязьмерна і ўсё жыцьцё адчувала сябе ўдзячнай і віннай гэтаму краю. Па вайне дзьве бліжэйшыя сваячніцы забралі яе ў Вільню, але яна ад іх зьбегла — сама, — назад у вёску, і яе ізноў прынялі. Я не ведаю такіх словаў, якімі можна б было патлумачыць, як яна любіла гэтую «глухамань» і наколькі там была «сваёй». Таму і цьвердзіла: «беларуска». На заўвагі наконт яе расейскай мовы і акцэнта, — як і на камплімэнты адносна ейнай польскай, — казала, што яна «заходняя беларуска».

Ад яе я атрымала найлепшыя і найцікавейшыя, як я цяпер разумею, урокі беларушчыны, фэмінізму, талеранцыі, сацыяльнай справядлівасьці і правоў чалавека, незалежнасьці, самастойнасьці і гонару і — а можа, найперш, — рэлігійнасьці без развагаў і сумневаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл: Канчатковага рашэння наконт запрашэння Лукашэнкі ў ЗША няма7

У Dana Mall зрабілі велікодны гарадок

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць