Месенджар «Тэлеграм» атрымаў буйное абнаўленне і новыя функцыі
Распрацоўшчыкі Telegram абнавілі свае дадаткі для iOS і Android да версіі 4.5. Месенджар атрымаў шмат новаўвядзенняў, у тым ліку мае спецыяльны чат для абраных паведамленняў.

Асноўныя новаўвядзенні:
- Пры адпраўцы некалькіх фатаграфій або відэа іх можна згрупаваць у адзін альбом. Таксама можна выбраць парадак, у якім знаходзяцца фатаграфіі:

- Каб захаваць важныя паведамленні, іх можна пераслаць у чат «Выбранае». Перайсці да захаваных паведамленняў можна са спісу чатаў або з бакавой панэлі. Гэта такі сабе аналаг чату з самім сабой;
- Новы алгарытм глабальнага пошуку па каналах дазваляе шукаць іх па загалоўках. Уверсе пошуку выводзяцца самыя папулярныя суполкі і боты;
- Адміністратары каналаў атрымалі магчымасць замацоўваць паведамленні ўверсе чата, каб падпісчыкі не прапусцілі важныя аб'явы. Раней такая магчымасць была толькі ў чатах суполак;

- З'явілася магчымасць дадаваць да 10 фатаграфій профілю карыстальніка, якія можна перагортваць і выбіраць тую, якую ў дадзены момант будуць бачыць іншыя карыстальнікі.
-
Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве
-
Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне
-
Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны
Каментары