Навука і тэхналогіі3636

Сенсацыя: акадэмікі пракацілі Каваленю

прафесар Аляксандр Каваленя

У Акадэміі навук прайшлі выбары акадэмікаў і член-карэспандэнтаў. Яны адбываюцца кожныя тры гады.

Як стала вядома «Нашай Ніве», вакансія акадэміка па спецыяльнасці «гісторыя Беларусі» засталася незанятай. Па выніках агульнага таемнага галасавання акадэмікаў былы дырэктар Інстытута гісторыі Аляксандр Каваленя атрымаў падтрымку менш за 2/3 удзельнікаў.

У чым сенсацыйнасць сітуацыі? Звычайна агульнае пасяджэнне зацвярджае вынікі галасавання па секцыях. Фізікі не карэктуюць выбар філолагаў, а хімікі пагаджаюцца з меркаваннем медыкаў. Аднак у сітуацыі з Каваленем звыклы алгарытм не спрацаваў.

Членамі-карэспандэнтамі НАН абралі 22 асобы, паведамляе БЕЛТА. Найболей знакавыя фігуры гэта экс-генпракурор Рыгор Васілевіч (па дадзеных TUT.BY, 128 галасоў «за» і 39 «супраць») і дэпутат Ігар Марзалюк (127 галасоў «за» і 38 «супраць»).

А вось першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Аляксандр Лукашанец абраны акадэмікам. Па ягонай кандыдатуры пытанняў не ўзнікла.

Сярод кандыдатур у члены-карэспандэнты быў зрэзаны таксама філосаф Тадэвуш Адула.

Акадэмікамі сталі галоўны вучоны сакратар НАН Аляксандр Кільчэўскі, дырэктар РУП «Інстытут ільну» НАН Іван Голуб, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» Аляксандр Лукашанец, намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДНУ «Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі» Уладзімір Кульчыцкі, дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандр Бялецкі. Сярэдні ўзрост зноў абраных акадэмікаў — 64 гады.

Сярод 22 абраных членаў-карэспандэнтаў — намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве» Эрома Урбан, цэлы шэраг вядомых вучоных-медыкаў, у тым ліку акадэмік-сакратар Аддзялення медыцынскіх навук НАН Мікалай Сердзючэнка, дырэктар ДУ «РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі» Генадзь Гурэвіч, кіраўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансплантацыі органаў і тканак Алег Румо. Сярэдні ўзрост зноў абраных членаў-карэспандэнтаў — 57 гадоў.

Напярэдадні адбыліся паседжанні па аддзяленнях — гуманітарыі галасавалі за гуманітарыяў, медыкі — за медыкаў і гэтак далей.

У папярэднім галасаванні за вакантнае месца акадэміка-гісторыка перамогу атрымаў 71-гадовы былы дырэктар Інстытута гісторыі, даследчык Другой сусветнай вайны Аляксандр Каваленя. Яго падтрымалі дзве траціны ўдзельнікаў галасавання. Траціна галасоў тады была ў яго канкурэнта, 78-гадовага гісторыка кампартыі Уладзіміра Бабкова.

«На сайце НАНБ пра Каваленю, дарэчы, напісана: «Автор более 400 научных и научно-методических трудов, в том числе 21 монографии…». Але не варта інфармацыю пра такую колькасць манаграфій успрымаць сур'ёзна. Тут гаворка ідзе ў асноўным пра так званыя «калектыўныя манаграфіі» — абагульняльныя зборнікі на розныя звычайна шырокія тэмы, дзе Каваленю належыць толькі нейкі раздзел (прытым не факт, што і ён напісаны індывідуальна, а не ў суаўтарстве). Фактычна гэта больш падобна на артыкул, чым на кнігу. Але для пускання пылу ў вочы гэта добра надаецца, асабліва для людзей, якія не ведаюць «кухні». Калі ж угледзецца ва ўсё гэта больш пільна, то індывідуальных манаграфій з 21 акажацца толькі дзве», — тлумачыць гісторык Аляксандр Пашкевіч.

Чытайце таксама: 

Жураўкоў, Васілевіч, Лукашанец, Марзалюк… Хто прэтэндуе ў акадэмікі і члены-карэспандэнты?

Якія навуковыя працы напісалі прэтэндэнты на званне акадэмікаў па спецыяльнасці «гісторыя Беларусі»

На выбарах акадэмікаў даследчык вайны Каваленя перамагае гісторыка камунізму Бабкова. А член-карам мае стаць Марзалюк

Каментары36

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ нанеслі ўдар па заводзе «Пратон» у горадзе Арол4

Амерыканскі бізнэс-джэт паставіў рэкорд хуткасці для самалётаў — больш за 1000 км/г1

Са скандальнага забудоўшчыка Волаха хочуць спагнаць амаль 5 мільёнаў. Калі ўдасца да яго дацягнуцца1

Меланія Трамп заявіла, што дамаглася гуманітарнага перамір'я ў Алешках4

«Качанава — адказная». Лукашэнка загадаў пусціць трамвай з Наваполацка ў Полацк5

Выйшаў альбом Людмілы Краўцовай, маці Івана Краўцова. Ён праляжаў на паліцы больш за 20 гадоў9

Заторы нават удзень: што зараз адбываецца на скрыжаванні Арлоўскай і Карастаянавай у Мінску1

Гурт Раяна Гослінга выпусціць новыя песні праз 17 гадоў перапынку

Бюджэтнікам у 2027 годзе падымуць заробкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць