Грамадства66

АДС заклікала да акцый пратэсту 28 верасьня

Байкоту выбараў з боку Аб’яднаных дэмакратычных сілаў ня будзе.

Байкоту выбараў з боку Аб’яднаных дэмакратычных сілаў ня будзе.

Гэта выцякае з рашэньняў, якія прынялі сёньня ўдзельнікі паседжаньня Палітрады і кандыдатаў у дэпутаты ад адзінага сьпісу АДС.

На апошнім этапе выбарчай кампаніі пастаўленыя тры задачы. Першая -- сканцэнтраваць высілкі на арганізацыю кантролю за падлікам галасоў выбарнікаў, каб прад’явіць доказы фальшаваньня вынікаў. Другая -- у тых выбарчых акругах, дзе ў бюлютэнях няма дэмакратычных кандыдатаў, праводзіць працу на не ўдзел выбарнікаў у галасаваньні. Трэцяя -- заклікаць выбарнікаў правесьці 28 верасьня акцыі пратэсту супраць неўключэньня прадстаўнікоў дэмсілаў у выбарчыя камісіі і фальшаваньня вынікаў галасаваньня.

Паседжаньне заняло ўсяго паўгадзіны.

Удзельнік сёньняшняга паседжаньня Ігар Рынкевіч агучыў інфармацыю пра тое, што нібыта старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў правёў нараду на выбарчую тэму. Пастаўленая задача, каб у датэрміновым галасаваньні ўдзельнічалі 25-27 % выбарнікаў сталіцы.

Спадар Рынкевіч таксама сказаў, што у дэмакратычных кандыдатаў амаль няма шанцаў патрапіць у парлямэнт:

«Па інфармацыі, якая мне вядомая, створаны так званы «Сьпіс Папкова». Сам спадар Папкоў будзе сьпікерам новага складу палаты, а спадар Андрэйчанка – віцэ-сьпікерам. Ад апазыцыі ў парлямэнт амаль нікога яны не прагназуюць. Там ёсьць шэсьць чалавек ад афіцыйнай партыі камуністычнай і значная частка кандыдатаў будзе ісьці пад шыльдай «Белай Русі», хаця гэта і не афішуецца.

Ніхто з тых з апазыцыі, хто, накшталт спадара Ляўковіча, апошнімі месяцамі паводзілі сябе лаяльна да ўладаў, у парлямэнт не трапіць. Такім чынам, можна весьці кампанію, не спадзеючыся, што ўлада іх аблашчыць і пусьціць у склад дэпутатаў палаты № 4».

Тут застаецца толькі дадаць, што Аляксандар Папкоў зьяўляецца намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі, а Ўладзімер Андрэйчанка – старшыня Віцебскага аблвыканкаму.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Павел Севярынец расказаў, як яго ў турме паставілі на экстрэмісцкі ўлік3

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць