Здарэнні2323

У Івацэвічах зацяжарала 15-гадовая дзяўчына: на будучага бацьку завялі крымінальную справу

Івацэвіцкія следчыя распачалі крымінальную справу ў дачыненні да 21-гадовага мужчыны за інтымную сувязь з непаўналетняй. Аб гэтым паведаміў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Маладыя людзі пачалі сустракацца некалькі месяцаў таму, калі 15-гадовая дзяўчына жыла ў адным з гарадскіх пасёлкаў Івацэвіцкага раёна. Пасля дзевяці класаў школы яна паступіла ў Івацэвіцкі прафліцэй і пераехала ў райцэнтр на вучобу. Пра сваю цяжарнасць яна даведалася ў сярэдзіне лістапада, калі прыйшла на абследаванне да дактароў. Да таго моманту яна была на восьмым тыдні.

З медустановы інфармацыя паступіла ў раённы аддзел Следчага камітэта. Па факце цяжарнасці непаўналетняй следчыя пачалі праверку, падчас якой высветлілася, што бацька будучага дзіцяці — 21-гадовы мужчына.

У Івацэвіцкім дзяржаўным прафесійным ліцэі сельскагасдарачай вытворчасці кажуць, што з моманту паступлення на вучобу да дзяўчыны прэтэнзій не было. Аб выпадку педагогі даведаліся ад следчых. Дзяўчына спраўна наведвала заняткі. Прэтэнзій па вучобе або паводзін да яе няма. Маці вучаніцы прыязджала на бацькоўскія сходы, цікавілася вучобай дачкі. Дзяўчына працягвае вучыцца, але пераехала з інтэрната ў кватэру да будучага бацькі дзіцяці. У бліжэйшы час маладыя людзі плануюць афіцыйна аформіць свае адносіны.

У прафліцэі гэта другая будучая непаўнагадовая мама.

У гэтым годзе на вучобу паступіла 15-гадовая жыхарка раёна, якая ўжо ведала пра сваю цяжарнасць. У дадзеным выпадку бацька дзіцяці таксама дарослы мужчына, паведамілі ў адміністрацыі прафліцэя.

У Брэсцкай вобласці гэтыя выпадкі ў гэтым годзе не першыя. Раней паведамлялася аб тым, што ў Ганцавіцкім раёне ад трэнера па валейболе зацяжарала 15-гадовая школьніца. Пара мае намер распісацца.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі17

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Памылак не існуе, існуюць урокі». Бабарыка расказаў, як праходзіла ягонае скандальнае інтэрв'ю Уладзіміру Золкіну24

«Он пашет, я красивая». Калгас на Мазыршчыне заваблівае работнікаў песнямі і танцамі ВІДЭА7

Пюрэ, мяса па-французску і вішня ў двары. Арына Сабаленка паказала сямейнае застолле ў бабулі ў Беларусі16

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома17

У Мінску з'явіцца 15 новых тралейбусных маршрутаў1

ЗША папярэдзілі Еўропу, што праз вайну з Іранам пастаўкі ўзбраення могуць адкласці гадоў на пяць4

Навукоўцы высветлілі, калі Зямля можа страціць кіслародную атмасферу4

Да Дажынак выпусцілі 100‑кілаграмовы глазураваны сырок ФОТАФАКТ4

Што пакажуць у Купалаўскім тэатры ў новым сезоне?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі17

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць