Свет1717

У Туркменістане рэзка выраслі цэны на прадукты

У Туркменістане адчуваецца дэфіцыт асноўных прадуктаў харчавання, паведамляе радыё «Азатлык» (туркменская служба «Радыё Свабода»).

У Марыйскай і Ахалскай абласцях у лістападзе ў два разы падаражэла мука, і грамадзяне пачалі скупляць яе, баючыся дэфіцыту. Да пачатку снежня мукі бракавала ўжо па ўсёй краіне, і жыхары рэгіёнаў замаўляюць яе ў сваіх сваякоў і знаёмых, якія едуць у сталіцу.

У выніку ў некалькіх абласцях краіны цана таннага хлеба вырасла ў паўтара раза — з аднаго маната (0,28 даляра ЗША) да 1,4—1,5 маната. У Ашхабадзе хлеб з якаснай мукі за два тыдні падаражэў з двух манатаў да 3,5. У дзяржаўных крамах можна купіць не больш за кілаграм курыных кумпячкоў у рукі па цане восем манатаў (2,3 даляра ЗША). Без абмежаванняў яны прадаюцца ў прыватных гандлёвых пунктах, але каштуюць дзесяць манатаў.

Таксама ў Ашхабадзе пачаўся дэфіцыт яек, іх цана вырасла на 50%. Як паведамляе выданне «Хроніка Туркменістана», у ашхабадскіх дзяржмагазінах яйкі прадаюць толькі дарослым і не больш за 30 яек кожнаму. За продажамі сочаць паліцэйскія. Яны забараняюць фатаграфаваць чэргі і не пускаюць у іх падлеткаў.

Жанчына фасуе муку ў пакеты

Удвая выраслі цэны на гародніну, садавіну і кандытарскія вырабы, а таксама на дзіцячую вопратку. Падаражэлі ўсе прамысловыя тавары.

Чыноўнік з Міністэрства ўнутраных спраў распавёў «Азатлык», што рост цэнаў звязаны з штучна справакаваным дэфіцытам і лагістычнымі цяжкасцямі. Рэгіянальныя пастаўшчыкі адчуваюць праблемы з забеспячэннем сталіцы прадуктамі з-за абмежаванняў на ўезд машын з абласнымі нумарамі.

Напярэдадні Дня нейтралітэту 12 снежня прэзідэнт краіны Гурбангулы Бердымухамедаў распарадзіўся забяспечыць у краіне «харчовае багацце» і падпісаў пастанову аб стварэнні дзяржаўнай камісіі па гарантаванні харчовай бяспекі. На федэральным тэлебачанні праблему дэфіцыту не асвятляюць і распавядаюць аб эканамічных поспехах дзяржавы, адзначае «Азатлык».

Выданне нагадвае, што ў Туркменістане ў канцы 2016 года таксама з-за недахопу і падаражэння мукі пачаўся падобны харчовы крызіс.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай29

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта102

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай29

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць