Ён ужо перайменаваў Мексіканскі заліў і возера Антарыа.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у суботу агучыў ідэю перайменаваць акіян — Атлантычны або Ціхі.
«Мы назавём яго Акіян Трампа ці Акіян Амерык, ці неяк так», — сказаў Трамп пад смех часткі прысутных, піша The Washington Post. «Пакуль я не пайшоў, я думаю, нам варта займець акіян. І нам патрэбная вялікая рака».
Летась Трамп перайменаваў Мексіканскі заліў у Амерыканскі заліў (Gulf of America), што выклікала дыпламатычную напружанасць з Мексікай, канфлікт з агенцтвам Associated Press пасля адмовы медыя выкарыстоўваць новую назву ды іншыя непаразуменні.
У жніўні Трамп таксама перайменаваў возера Антарыа, якое знаходзіцца паміж Нью-Ёркам і Канадай, у Амерыканскае возера (Lake America). Гэты крок адбыўся на фоне спрэчкі з канадскімі лідарамі адносна гандлю і мыты.
Прэзідэнт ЗША можа выкарыстоўваць выканаўчыя паўнамоцтвы для перайменавання вадаёмаў ды іншых геаграфічных аб’ектаў. Прыватныя кампаніі, якія прапануюць анлайн-карты, у цэлым прынялі новыя назвы Трампа.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары