Навука і тэхналогіі1111

Пентагон пацвердзіў існаванне праграмы па даследаванні НЛА і паказаў некалькі раней сакрэтных ВІДЭА з імі

Міністэрства абароны ЗША афіцыйна пацвердзіла існаванне праграмы пад назвай «Прасунутая ідэнтыфікацыя авіяцыйных пагроз» (AATIP), асноўнай мэтай якой быў збор і апрацоўка дадзеных пра розныя «анамальныя аэракасмічныя пагрозы», спіс якіх уключае ў сябе не толькі варожыя дроны і самалёты-шпіёны, але таксама і аб'екты пазаземнага паходжання.

Кадр з відэа ніжэй

Існаванне гэтай праграмы пацвердзіў прэс-сакратар Пентагона Том Кросан, піша The Washington Post. Яна была запушчаная па ініцыятыве былога члена Сената ЗША Гары Рыда ў 2007 годзе, а на яе падтрымку было выдаткавана крыху больш за 22 мільёны даляраў.

Праіснавала праграма ўсяго пяць гадоў, да 2012 года, пасля чаго была згорнутая праз недахоп фінансавання. Каб не быць галаслоўным, Кросан прадаставіў вядучым амерыканскім СМІ шэраг дакументаў і нават некалькі відэа, знятых з ваенных самалётаў. На гэтых відэа можна ўбачыць неапазнаныя лятаючыя аб'екты невядомага паходжання.

Першае з рассакрэчаных відэа носіць кодавую назву GIMBAL. На гэтым відэазапісы, зробленым інфрачырвонай камерай з борта ваеннага знішчальніка F/A-18 Super Hornet, можна ўбачыць дзіўны даўгаваты аб'ект без крылаў, які рухаецца супраць моцнага ветру. 

Спачатку пілоты прынялі яго за дрон, але затым ён пачаў ненатуральна паварочвацца вакол сваёй восі, чым моцна ўразіў вайскоўцаў. Такіх аб'ектаў насамрэч было некалькі, але трапіў у фокус толькі адзін.

Другое відэа пад назвай FLIR1 было знята ў 2004 годзе з знішчальніка той жа мадэлі каля ўзбярэжжа Сан-Дыега. Аб'ект на відэа таксама вёў сябе незвычайна: хутка мяняў вышыню з 24 да 6 кіламетраў, завісаў ў паветры, знікаў з радараў і зноў з'яўляўся.

Маючы памеры каля 12 метраў у даўжыню, НЛА рухаўся ў 15 метрах над паверхняй вады, з-за чаго вада ўнізе пачынала бурліць. Пілоты сцвярджаюць, што ў лятальнага апарата не было ні крылаў, ні соплаў або прапелераў.

Каментары11

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў6

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Свеце» ў наступным годзе плануюць перастаць будаваць жыллё1

Пуцін: Расія зойме свае гістарычныя тэрыторыі24

У сувязі з нападам школьніка на вучняў у Падмаскоўі ўзмацняюць меры бяспекі ў школах Беларусі2

«Кожны рух яму даецца няпроста, але ён не здаецца». Унуку Рыгора Кастусёва трэба дапамога

У Гомелі адбыўся выбух у кватэры

Выхаванцы школы-інтэрната просяць Дзеда Мароза падарыць ім шторы, пасцелю і абутак4

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць расійскай нафты, калі Расія адхіліць мірнае пагадненне1

Вызваленыя палітвязні едуць з Украіны ў Варшаву33

Алесь Бяляцкі расказаў, чаму праваабаронцы ў разгар рэпрэсій вырашылі не пакідаць краіну4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў6

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць