Грамадства1414

«Ранішнікі ў нас бясплатныя». Дырэктар маладзечанскай школы пра цану квітка на свята

У інтэрнэце з'явілася інфармацыя: у школе №14 горада Маладзечна за ўваход на навагоднія ранішнікі вырашылі зрабіць платным. Кошт квітка — 1 рубель 20 капеек. Сітуацыя, як піша «Рэгіянальная газета», абурыла многіх бацькоў. Аднак, як патлумачыла TUT.BY дырэктар навучальнай установы Каліна Капуцкая, усе ранішнікі ў школе бясплатныя. Рубель дваццаць каштуе білет на спектакль «Злыднін Новы год», які вучні і педагогі падрыхтавалі ў рамках бізнэс-кампаніі.

— У нас у школе працуе бізнэс-кампанія, калі мы вучым дзяцей прадпрымальніцтву, — тлумачыць сітуацыю Каліна Капуцкая. — Яны асвойваюць нейкую прафесію і могуць зарабіць.

Напрыклад, юныя акцёры рыхтуюць спектакль, на які прадаюцца білеты. Пазней дзецям за выступ будзе заробак. Пры гэтым цана квітка, кажа дырэктар, вызначаецца прэйскурантам цэн, пралічаных аддзелам адукацыі.

— Спектакль «Злыднін Новы год» мы хацелі паказаць на зімовых канікулах, — працягвае суразмоўца. — Ён дадатковы. І прыйсці на яго дзеці і бацькі маглі па жаданні. Да ранішнікаў ён ніякага дачынення не мае. Зараз мы рыхтуем восем ранішнікаў для пачатковай школы, забаўляльную праграму для 5-8 класаў, і навагодняе прадстаўленне для 9-11 класаў — і ўсё гэта і для дзяцей, і для бацькоў бясплатна.

Па словах дырэктара, блытаніна з ранішнікамі і спектаклямі выйшла выпадкова.

— У інтэрнэце з'явілася інфармацыя, што спектакль каштуе рубель дваццаць, — распавядае Каліна Капуцкая. — Мяне набраў карэспандэнт, я патлумачыла: гэта кошт квітка на спектакль. Але, аказалася, што мы гаварылі пра розныя рэчы. Хачу сказаць, «Злыднін Новы год» — першы спектакль, якія мы планавалі паказаць платна ў рамках бізнэс-кампаніі. У выніку ён, як і ўсе навагоднія мерапрыемствы, будзе бясплатным.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць