Грамадства33

Беларускі мастак з Падляшша Лявон Тарасэвіч атрымаў прэстыжную прэмію імя Аляксандра Гейштара

Паводле прэзыдэнта Польшчы Дуды, Тарасэвіч ўзнагароджаны за «адчуваньне кантэксту часу і месца ў спалучэньні са сьцьверджаньнем беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці». Пра гэта піша Радыё Свабода са спасылкай на сайт dzieje.pl.

Камітэт прэміі пад кіраўніцтвам прафэсара Анджэя Ратэрмунда заяваіў, што Лявон Тарасэвіч ўзнагароджваецца «за ўпартае прасоўваньне і абарону каштоўнасьцяў сьвету, адным зь дзеячоў якога ён сябе адчувае і якога ў значнай меры ўжо няма».

«Апроч жывапісу, другім сэнсам яго жыцьця зьяўляецца захаваньне і разьвіцьцё культурнай самабытнасьці беларусаў у Польшчы. Гэтая грамадзкая дзейнасьць выклікае сымпатыі… Лявон Тарасэвіч будуе трывалыя масты ўзаемаразуменьня для абароны агульнай польска-беларускай спадчыны», — сказаў старшыня камітэту прэміі.

Падчас цырымоніі ўзнагароджваньня ў Каралеўскім замку ў Варшаве быў зачытаны ліст ад прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды. Прэзыдэнт выказаў радасьць, што да шматлікіх узнагарод і тытулаў Лявона Тарасэвіча за ягоную творчасьць, а таксмама грамадзкую і культурную дзейнасьць цяпер дадалася яшчэ адна, якой ўзнагароджваюцца асобы, якія спрычыніліся да захаваньня і абароны польскай культуры.

Прэмія імя прафэсара Гейштара ўручаецца фондам Кронэнбэрга ад 1999 году. Сярод яе ляўрэатаў Эльжбета і Кшыштаф Пэндэрэцкія, Анджэй Вайда і Норман Дэйвіс.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць