Навука і тэхналогіі44

Біёлагі знайшлі сувязь паміж нюхам і палітычнымі поглядамі: людзі з вострым нюхам любяць дыктатараў

Нейрафізіёлагі з Універсітэта Стакгольма выявілі незвычайную сувязь паміж вастрынёй нюху і палітычнымі перавагамі: чым вастрэй чалавек рэагуе на пах поту і вылучэнняў іншых людзей, тым пазітыўней ён ставіцца да аўтарытарызму і дыктатараў, гаворыцца ў даследаванні, апублікаваным у Royal Society Open Science.

За апошнія гады нейрафізіёлагі, біёлагі і псіхолагі выявілі мноства намёкаў на тое, што многія сацыяльныя і асабістыя перавагі людзей непарыўна звязаныя з тым, як працуюць іх органы пачуццяў і як працякала эвалюцыя чалавека ў мінулым. Напрыклад, два гады таму было даказана, што людзі схільныя больш давяраць высокім і светласкурым лідарам у часы крызісу.

І вось, навукоўцы выявілі яшчэ адну заканамернасць. 

«Мы раскрылі вельмі выразную сувязь паміж тым, як моцна людзі рэагавалі на пахі, і іх жаданнем мець моцнага лідара ці нават дыктатара, здольнага задушваць радыкальныя пратэсты і забяспечваць сацыяльную стабільнасць», — кажа Ёнас Олафсан, адзін з аўтараў даследавання.

Імаверна, наяўнасць падобнай сувязі кажа пра тое, што схільнасць да аўтарытарызму або лібералізму можа быць біялагічна абумоўленай і звязанай з тым, як нашы продкі прыстасоўваліся да жыцця ў вялікіх групах сабе падобных. Рэакцыя агіды, звязаная з пахам поту ці экскрыментаў, магла абараняць іх ад эпідэмій і заразных хваробаў.

У далейшым гэтая рэакцыя і звязаныя з ёй эмоцыі распаўсюдзіліся на астатнія аспекты жыцця чалавека, у тым ліку і на палітыку. У найбліжэйшай будучыні навукоўцы плануюць зразумець, якія пахі могуць падсвядома прымушаць чалавека негатыўна ставіцца да носьбітаў іншых ідэй, і даведацца, ці можна пазбавіцца гэтай рэакцыі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

«Я туды не вярнуся ніколі»: Каверын пра Беларусь51

Авіяцыю чакаюць усё больш гарачыя і ветраныя часы — для пасажыраў мала прыемнага

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні7

Былы кіраўнік MI6 агучыў тэрмін, калі Расія і Украіна могуць заключыць мірнае пагадненне2

Лаўроў заявіў пра «пачатак вайны сапраўднай» з Германіяй7

Два аўтобусы беларусаў павезлі ў Маскву на хрэсны ход з мошчамі Данскога на чале з патрыярхам Кірылам17

Брытанцы выбралі ікону стылю ўсіх часоў8

Паліцыя шукае па ўсёй Еўропе дыверсанта, падазраванага ў атаках на энергасеткі Германіі15

Уіткаф і Кушнер упершыню прыехалі ва Украіну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць