Культура88

На мемарыял у Курапатах летась сабралі амаль 90 праектаў і 3000$. І дзе ж помнік? Дзе грошы?

Год таму тэма Курапат бурліла ў грамадстве. Актывісты адстаялі зямлю каля ўрочышча, дамагліся адмены будоўлі, пасля чаго нават дзяржава прызнала, што трэба шчыльна заняцца Курапатамі і, як мінімум, паставіць помнік.

Курапаты абмяркоўвалі ўсе: ад блогераў і актывістаў да Якубовіча і Лукашэнкі. Але ж прайшоў год — і нічога не змянілася.

У мінулым красавіку чыноўнікі з Адміністрацыі прэзідэнта нават прапанавалі Святлане Алексіевіч узначаліць камісію па вызначэнні помніка. Праўда, пісьменніца адмовілася, паведаміўшы, што ўзначаліць такую камісію меў бы права толькі Зянон Пазняк. БТ заяўляла, што «замест сімвала правакацый Курапаты павінны стаць агульнанацыянальным мемарыялам», а Лукашэнка расказваў пра сваё бачанне мемарыялу («даручыў стварыць акуратны, не гіганцкі мемарыял, як на могілках, можа, накшталт каплічкі штосьці»).

Быў абвешчаны конкурс на мемарыял з капліцай. 26 праектаў мастакі перадалі ў Міністэрства культуры. Планавалася, што праекты разгледзяць не пазней за 1 мая 2017 года. Але гэтага не адбылося.

Да абмеркавання помніка ў Курапатах далучыўся тады яшчэ галоўны рэдактар «Советской Белоруссіі» Павел Якубовіч. Ён пачаў збор сродкаў на мемарыял і абвясціў яшчэ адзін конкурс ідэй для помніка.

Рэкламу пра збор грошай нават круцілі па ТБ. Праз паўгода, у кастрычніку 2017 Павел Якубовіч казаў, што сабарана больш за 3 тысячы даляраў, а эскізаў і ідэй помніку у рэдакцыю «СБ» даслалі каля 60.

У пачатку лютага 2018 года, пасля свайго звальнення з пасады галоўнага рэдактара «Советской Белоруссіі», Якубовіч заяўляў, што будзе шчыльна займацца «курапацкім праектам».

«Ужо амаль усё зроблена, засталіся тэхнічныя пытанні», — казаў ён.

Але пакуль што справа стаіць на месцы. Чаму — ніхто не ведае. Аўтарам праектаў, якія даслалі свае працы ў Мінкульт, таксама не даюць адказаў.

«Мінулай вясной нам далі вельмі кароткі і абмежаваны тэрмін, мастакі пачалі хуценька рабіць праекты. Зрабілі, падалі. І ўсё, — кажа мастачка і скульптарка Вольга Нячай, якая таксама дасылала свой праект на конкурс. — Праекты так і ляжаць пад замком у мінскім Музеі сучаснага мастацтва. Ніякага абмеркавання камісіяй не было. Мой калега пісаў ліст у Мінкульт, ці робіцца што-небудзь, яму адказалі адпіскай, маўляў, пытанне Курапат вельмі складанае, трэба адказна да яго падысці. Канкрэтнай інфармацыі, калі будзе праведзены разгляд праектаў — і ці будзе ўвогуле — ніхто не агучвае».

Пасля, калі да справы далучыўся Якубовіч, пачаліся размовы, што капліцу ставіць не трэба, кажа Вольга Нячай.

«Якубовіч пачаў сам нейкі народны конкурс на мемарыяльны знак», — кажа Нячай.

Але ж як будуць выбіраць помнік? З праектаў мастакоў? Ці з тых, што даслалі ў рэдакцыю «Советской Белоруссіі»? Хто будзе гэтым займацца? І калі?

У Музеі сучаснага мастацтва пацвярджаюць — праекты мастакоў захоўваюцца ў іх. Але інфармацыі, што і калі будуць з імі рабіць, у музея таксама няма.

«Мы нічога не ведаем. Гэта спытайце лепш у Міністэрстве культуры», — раіць Дзяніс Барсукоў, намеснік дырэктара па творчых пытаннях.

Выстаўляць ці паказваць працы хаця б журналістам музей таксама не плануе.

«Яны закрытыя, так, чакаюць свайго часу. Мы не ведаем, як сабе паводзіць лепш… Пакуль няма нейкага рашэння на гэты конт, лепш, напэўна, не паказваць», — кажа Барсукоў.

Дзе захоўваюцца праекты, якія дасылалі чытачы «СБ» і куды перадалі сабраныя на праект грошы невядома. Павел Якубовіч размаўляць не стаў праз цяжкі стан здароўя.

«Я хварэю. Званіце пазней, калі выздаравею», — папрасіў ён.

У Мінкульце адмовіліся ад каментароў, маўляў, пішыце афіцыйны зварот, які будзе разглядацца ў адпаведныя тэрміны (гэта значыць да 15 дзён), толькі так можна атрымаць адказ. Ва ўпраўленні мастацтваў міністэрства, якое займалася праектамі мемарыялу, таксама ніхто не змог нічога сказаць.

«Наша Ніва» накіравала зварот у Мінкульт і працягне сачыць за сітуацыяй.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы3

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Усе навіны →
Усе навіны

Марфа Рабкова: Я дакладна ведаю, у чыіх сілах дапамагчы палітвязням вярнуцца ў свае сем’і, дамы, жыцці5

У новым урадзе Венгрыі будзе невідушчы міністр — які ўжо стаў майстрам айкідо і юрыстам

Лукашэнкаўцы запусцілі флэшмоб #мойсцягмойстыль. Далучыліся Ціханоўская, Севярынец, Ляўчук24

«Нават каб не запрасілі, я б прыехаў у сваю Маскву». Лукашэнку спадабаўся парад на Краснай плошчы20

10 фільмаў пра Другую сусветную вайну, якія асвятляюць падзеі з розных бакоў6

Беларуска прывезла з-за мяжы купюру €0

У Чыце на Парад Перамогі ўпершыню вывелі калону жонак і маці ўдзельнікаў вайны з Украінай10

Асобнай калонай на парадзе пусцілі вайскоўцаў з Паўночнай Карэі4

Побач з Пуціным на парадзе ўпершыню пасадзілі ўдзельніка ўварвання ва Украіну7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы3

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць