Свет3232

Як прыход лаўкостараў і бязвіз выклікалі бум авіяперавозак ва Украіне

Аляксандр Лукашэнка ў сваім звароце звярнуў увагу на тое, што беларусам выгадна лятаць на самалётах з Кіева, Вільні, адкуль заўгодна, але не з Беларусі. І сапраўды — палёты з Мінска дарагія ў параўнанні з палётамі з суседніх краін.

Аэрапорт у Харкаве.

Гэта звязана з тым, што ў Беларусі дагэтуль не працуюць папулярныя еўрапейскія лаўкостары. Пакуль у краіну не могуць прыйсці нават расійскія лаўкостары, а прыход Ryanair ці Wizz Air нават не абмяркоўваецца.

У гэты ж час ва Украіне зрабілі стаўку на прыход лаўкостараў. Разам з бязвізам у зону Шэнген гэта дае свае вынікі — украінцы атрымалі даступныя палёты па адэкватных цэнах, што выклікала імклівы рост авіяперавозак у краіне. І гэта прытым, што самы папулярны еўрапейскі лаўкостар Ryanair яшчэ не пачаў працу ва Украіне — кампанія распачне палёты сёлета у верасні з Кіева, Львова і Херсона. Квіток да Лондана з Кіева будзе каштаваць 43 еўра, а са Львова — 30 еўра.

Але нават і без Ryanair ва Украіне дастаткова авіякампаній з даступнымі квіткамі: WizzAir, Air Arabia, Fly Up, Aegan, YanAir і іншыя.

І нават без Ryanair (які хутка з'явіцца), украінскія аэрапорты (у тым ліку рэгіянальныя) паказваюць імклівы рост колькасці пасажыраў.

За 2017 год аэрапорты Украіны абслужылі 16,5 мільёна пасажыраў, 14,6 мільёна з іх — міжнародныя рэйсы (рост на 29,2% у параўнанні з 2016 годам). Асобныя аэрапорты адзначыліся яшчэ больш.

«Кіеў-Жуляны» абслужылі 1,852 мільёна пасажыраў, што на 64,2% больш, чым ў 2016 годзе.

Львоў прыняў 1 мільён 80 тысяч пасажыраў (на 46,3% больш, чым ў 2016 годзе).

Харкаў абслужыў 806 тысяч пасажыраў, рост на 35% за год.

Малаімаверна, што беларусы пачнуць лятаць у Еўропу з Украіны — зручней, як і раней, рабіць гэта з Літвы і Польшчы. Але імклівы рост авіяперавозак ва Украіне паказвае, што прыход лаўкостараў паляпшае мабільнасць насельніцтва і спрыяе турызму, у тым ліку ўязному.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША затопяць легендарны акіянскі лайнер. Ён стане найбуйнейшым штучным рыфам у свеце2

Апазіцыя, якая перамагла ў Сербіі, не збіраецца ўводзіць санкцыі супраць Расіі14

Памёр вядомы матацыкліст Дзмітрый Яўхіменка1

У Швейцарыі ўжо больш за месяц як знікла сястра двух былых беларускіх палітвязняў3

The Insider: Новы санкцыйны пакет Еўрасаюза складалі праз штучны інтэлект7

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць