Навука і тэхналогіі1616

КДБ прадставіў беларускі тэлефон для ўрадавай сувязі: што пра яго можна сказаць

Старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі Валерый Вакульчык прадэманстраваў у эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1» мабільны тэлефон, які, паводле ягоных слоў, распрацаваны ў Беларусі для закрытай урадавай сувязі, піша «Радыё Свабода».

Пра апарат вядома няшмат. Паводле Валерыя Вакульчыка, тэлефон «складаецца з трох частак: мікрафон, крыптамодуль і працэсар». Менавіта праз «крыптамодуль» тэлефон выглядае дастаткова тоўстым па сучасных мерках, кажа ён. Дзякуючы апарату, казаў старшыня КДБ, Беларусь «увайшла ў лік дзяржаў, якія маюць сучасныя тэхналёгіі», і такія дзяржавы «можна пералічыць па пальцах». Цяпер распрацоўшчыкі тэлефона «працуюць над тым, каб арганізаваць экспартныя пастаўкі прыязным да нас дзяржавам».

Некалькі дэталяў на відэа выклікаюць пытаньні

Найперш кідаецца ў вочы даволі кепскае алеафобнае пакрыцьцё экрану або яго поўная адсутнасьць. На сучасных смартфонах на экраны наносяць такое пакрыцьцё, каб шкло не зьбірала сьляды ад рук — на апараце сьляды бачныя выразна. Значыць, калі апарат скрадуць зламысьнікі, ім могуць дастацца выразныя адбіткі пальцаў высокапастаўленага ўладальніка апарата. Нават якаснае фота тэлефона можа «выдаць» адбіткі.

Падобна, апарат ня мае сканэра адбіткаў пальцаў (не відаць ні ззаду, ні сьпераду), які цяпер часта выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі карыстальніка — сустракаецца нават у недарагіх апаратах за 150—200 рублёў. Ён лічыцца адносна надзейным спосабам абароны тэлефона ад непажаданых карыстальнікаў — прынамсі, больш надзейным за пін-коды, паролі і графічныя ключы, якія набіраюцца на экране (і могуць быць «счытаныя» пры адсутнасьці добрага алеафобнага пакрыцьця або «падабраныя» хакерамі). Ці ёсьць у тэлефоне прасунутая сыстэма распазнаваньня твараў або сятчаткі вока, як у флягманскіх смартфонах Apple і Samsung, не ўдакладняецца.

Таксама падобна, што тэлефон ня мае асноўнай задняй камэры, але, магчыма, мае франтальную. У некаторых асобных «карпаратыўных» тэлефонах прыбіраюць усе камэры, каб працаўнікі не маглі выносіць з кампаніі карпаратыўныя сакрэты. Але ў сюжэце БТ згадваецца магчымасьць відэасувязі — верагодна, франтальная камэра ў тэлефона ўсё ж ёсьць (на відэа бачныя дзьве «шчыліны» над экранам, дзе можа быць франтальная камэра і датчыкі асьвятленьня і набліжэньня, а таксама ледзь бачны нейкі блёк датчыкаў справа ад дынаміка).

Зь відэа незразумела, на якой апэрацыйнай сыстэме працуе тэлефон, але элемэнты інтэрфэйсу нагадваюць звычайны Android. Калі так, то гэта не найлепшы выбар — сыстэма лічыцца ня самай надзейнай у пляне ўзломаў і вірусаў. Але распрацоўшчыкі тэлефона цалкам маглі выкарыстаць якую-небудзь мадыфікаваную «бясьпечную» вэрсію Android (у тым ліку такую, дзе нельга ўсталёўваць староньнія праграмы і выходзіць у інтэрнэт толькі праз адмысловы браўзэр на абмежаваны сьпіс сайтаў) або асобную апэрацыйную сыстэму з падобным да Android інтэрфэйсам.

На відэа таксама бачна, што тэлефон мае порт для падключэньня навушнікаў стандарту mini-jack (ад якіх паступова адмаўляюцца на карысьць бяздротавых падключэньняў) і порт для зарадкі і перадачы зьвестак стандарту microUSB (цяпер паступова пераходзяць на больш хуткі USB Type C). Зь відэа незразумела, ці падтрымлівае тэлефон 4G-сувязь — бачна толькі, што ён падключаны да 3G-сеткі.

Таўшчыня тэлефона можа быць абумоўленая не «крыптамодулем», а проста вялікай батарэяй (у гэтым няма нічога кепскага). Падобную форму маюць тэлефоны з падключанымі зьнешнімі чахламі-акумулятарамі. У той жа час шмат якія тэлефоны, якія называюць «крыптаўстойлівымі» (напрыклад, Blackphone 2 ці BlackBerry DTEK60), не выглядаюць такімі тоўстымі, як беларускі апарат.

Ці вырабляліся кампанэнты тэлефона ў Беларусі, ці былі ўзятыя ад замежных вытворцаў, невядома.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?8

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

У раёне Нацыянальнай бібліятэкі мужчына выйшаў з дому на тры гадзіны і не вяртаецца ўжо трэці дзень2

«Мне быццам нас*алі ў кубак, а потым затушылі туды недакуркі»: расіянка раскрытыкавала мінскі аэрапорт22

Каля Кангрэса ЗША паставілі статую Трампа ў абдымках Эпштэйна на носе «Тытаніка»4

У інтэрнэце папрасілі дапамогі французскай кавярні ў Мінску — у выніку раскупілі ўсё, нават круасаны па 8,5 рублёў4

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка13

Лукашэнка пахваліў Трампа і параіў адпусціць Мадура3

Трамп паабяцаў моцныя ўдары па Іране на наступным тыдні

Лукашэнка заявіў, што ўкраінскі беспілотнік упаў у раку і параніў жанчыну7

«Бяру ўсё, што па зніжках». Беларуская пенсіянерка распавяла, што можа сабе дазволіць у эміграцыі ў Варшаве8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?8

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць