Грамадства3939

Сілавікі разагналі сустрэчу анархістаў пад Крупкамі: актывістаў прымусілі ляжаць тварам у зямлю шэсць гадзінаў пад дажджом

Спецыяльны атрад хуткага рэагавання (СОБР) з выкарыстаннем зброі разагнаў сустрэчу анархістаў пад Крупкамі. Анархістаў паклалі тварам у зямлю, частку прымусілі стаяць на каленях. Гэтак іх трымалі амаль шэсць гадзінаў пад дажджом, піша belsat.eu.

Каля 20 анархістаў у суботу, 30 чэрвеня, сабраліся на прыродзе пад Крупкамі.

«Дзесьці пасля абеду з лесу выбеглі людзі са зброяй, пачалі страляць у паветра, загадалі ўсім легчы тварам у зямлю. Потым з’явіліся людзі ў цывільным (верагодна, супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачынасцю і карупцыяй, — заўв.). Усе былі ў масках. Ніхто не прадстаўляўся, не тлумачыў, што адбываецца», — распавядае відавочца гэтых падзеяў Марына Дубіна.

Спецназаўцаў было каля 15 чалавек, яшчэ чалавек 25 было ў цывільным, кажа яна.

Сілавікі абшуквалі анархістаў, надглядалі намёты. Потым па чарзе прымушалі ўдзельнікаў сустрэчы называць на відэакамеру свае імёны і даваць тлумачэнні.

«Частка людзей ляжалі тварам у зямлю, частку прымусілі стаяць на каленях з рукамі за галавую, — кажа Дубіна, — Гэта працягвалася з паловы чацвёртай прыкладна да 22.00. Увесь гэты час ішоў дождж. Дзяўчынак не пускалі ў прыбіральню, бо сілавікі казалі, што ў іх няма супрацоўнікаў-жанчын, каб іх суправодзіць. Не давалі ні піць, ні есці. На пытанне, што тут адбываецца, супрацоўнікі ў масках казалі: «Ну вы ж самі ўсё разумееце, што вам тлумачыць».

Толькі ўвечары, на пачатку 11-й, людзям дазволілі ўстаць і сілавікі з'ехалі. На двух анархістаў пры гэтым было складзены адміністратыўныя пратаколы: за незаконнае выдаленне расліннасці і аб экстрэмісцкіх матэрыялах. «Сказалі, што нібыта хтосьці ссек нейкае дрэва — хаця ніхто гэтага не бачыў. Ну і літаратуру канфіскавалі», — дадае яна.

«Я лічу, што гэта бязмежжа з боку міліцыі і спецназа. Гэта абсалютна беспадстаўны ціск, беспадстаўнае спыненне любой дзейнасці нават проста сустрэчаў. Гэта проста бесчалавечнае абыходжанне: шэсць гадзінаў ляжаць на зямлі пад дажджом, калі ты не ведаеш, ці затрыманы, і што адбываецца, і пры гэтым ты мусіш падпарадкоўвацца гэтым людзям, бо яны са зброяй», — адзначае Марына Дубіна.

Праваабаронцы адзначаюць, што пераслед людзей толькі за іх анархічныя перакананні стаў звычайнай справаю ў Беларусі. Пры гэтым рэгулярна ў прэсе з’яўляецца інфармацыя аб тым, што адносна анархістаў шырока выкарыстоўваюцца непрацэсуальныя метады працы — у тым ліку гвалт і псіхалагічны ціск.

Каментары39

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць