Поп-спявачка Рыта Дакота разводзіцца: муж спаў з усімі запар
Ідэальная карцінка адносін адной з самых папулярных пар тэлепраекта «Фабрыка зорак» аказалася пшыкам. Рыта Дакота паведаміла ў сваіх сацсетках, што яна разводзіцца з Уладам Сакалоўскім. Прычына — пастаянныя здрады мужа.
«Улад здраджваў мне на працягу ўсіх нашых адносін, здраджваў, калі мы жаніліся і бралі шлюб, здраджваў, калі я была цяжарная,
здраджваў з першых дзён жыцця Міі, здраджваў да таго моманту, калі я даведалася пра гэта.
Гэта былі дзясяткі «дзяўчат», многіх з іх я ведаю асабіста, многія з іх былі маімі «сяброўкамі». Практычна ўсе нашы агульныя сябры, якія сустракалі мяне з радзільні, ведалі пра гэта і пакрывалі яго, у многіх з іх яго здрады адбываліся дома, з іх згоды. Ведалі і некаторыя члены яго сям'і, уключна з бацькам. Я разумею, што гэта гучыць як сцэнарый фільма жахаў, гэта гучыць неверагодна, і я ніколі б не паверыла ў гэта сама, калі б не было ў мяне жалезных доказаў, але, на жаль, гэта горкая і страшная праўда. Мой свет ніколі не будзе ранейшым, аднак мне давядзецца перажыць гэта дзеля дачкі», — Рыта паведаміла пра навіну ў сваім інстаграме, папрасіўшы журналістаў не прасіць дадатковых каментароў па тэме.
Цяпер у пары павінен адбыцца развод і падзел маёмасці.
Рыта і Улад пазнаёміліся яшчэ на «Фабрыцы зорак». У 2015 годзе аформілі адносіны афіцыйна, а ў кастрычніку мінулага года сталі бацькамі Міі. Сам Улад пакуль ніяк не пракаментаваў сямейны скандал, але адключыў магчымасць каментаваць яго пасты ў сацсетках.
Дакота паходзіць з Мінска. Яна вядомая многім як выпускніца «Фабрыкі зорак» і вакалістка рок-гурта «Monroe». Цяпер яна папулярная сольная спявачка і кампазітар, які піша песні для беларускіх, украінскіх і рускіх артыстаў. Так, не так даўно Рыта стварыла конкурсны трэк для прадстаўніцы Беларусі на дзіцячым Еўрабачанні-2017 Хелены Мерааі. Некаторыя свае трэкі яна спявала па-беларуску.
Каментары