Здарэнні99

14-гадовы хлопчык лавіў рыбу, а вылавіў 42 патроны

Пра здарэнне піша Рэгіянальная газета са спасылкай на паведамленне мінскай абласной міліцыі.

Чатырнаццацігадовы Іван рыбачыў каля ракі Клява Бярэзінскага раёна. Пасля аднаго няспраўнага руху з вуды сарвалася металічная блешня. Вярнуўся дадому, праявіў «кемлівасць»: злучыў некалькі магнітаў і прывязаў іх да вяровачкі. З такім імправізаваным вырабам, з цвёрдым намерам дастаць блешню, вярнуўся да ракі.

Якім было яго здзіўленне, калі ён з першага разу замест блешні выцягнуў некалькі патронаў, якія прыліплі да магніта. Усяго ж ён дастаў 42 патрона калібра 7.62, а супрацоўнікі міліцыі ў далейшым выявілі яшчэ 25 штук падчас агляду месца здарэння.

Сваю знаходку ён аддаў маці, а яна прынесла іх у школу і перадала дырэктару.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Насцярожвае не толькі знаходка, але і бестурботнасць хлапчука і дарослых. Ужо пасля першага «ўлову патронаў» трэба было спыніцца і паведаміць аб знаходцы ў міліцыю, бо бярэзінская зямля яшчэ не забылася пра двухгадовы выпадак і гібель дваіх дзяцей, якія знайшлі снарад часоў вайны, звяртае ўвагу міліцыя.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў9

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сэкс, смерць і здрада. У КНДР знялі прапагандысцкі фільм галівудскага ўзору4

У Крамлі пачаліся перамовы Пуціна з прадстаўнікамі Трампа1

Абвясцілі намінантаў на сёлетняга «Оскара». У фільма «Грэшнікі» 16 намінацый

Гардэроб Янкі Купалы вынеслі на мароз ФОТАФАКТ2

Праз канфлікт з экс-сяброўкай і менеджаркай спявачка Лера Яскевіч будзе вымушаная выдаліць усе свае песні18

У Францыі паведамілі падрабязнасці пра расійскі ценявы танкер, затрыманы ў Міжземным моры1

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў13

На Гомельшчыне дрэва ўпала на рэйсавы аўтобус з пасажырамі

Здабыча нафты ў Расіі ўпала да мінімуму за апошнія 16 гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў9

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць