Грамадства9595

Дзень горада ў Заслаўі будзе прасякнуты казацкай атмасферай, у арганізатарах свята тры расійскія структуры, спрычыніўся і «Румол»

У Заслаўі 26 жніўня будзе адзначацца Дзень горада. Сёлета Заслаўю — гораду, заснаванаму ў часы Рагнеды, — 1033 гады.

Але калі паглядзець на афішу, то ў вочы кідаецца «Казачая джыгітоўка» і «Ансамбль казачай песні». Гэта тая культурная праграма, якая мае быць на свяце адной з калысак беларускай культуры? 

На афішы называюцца арганізатары свята ў Заслаўі. Мерапрыемства аплачваецца арганізацыямі па прасоўванні ідэалогіі, выгаднай суседняй дзяржаве: «Домам Масквы» і Россупрацоўніцтвам, у гэтай жа кагорце ідзе Дэпартамент міжнародных сувязяў Масквы. Сімвалічна, што нават на гэтай афішы ўласна Заслаўскі выканкам пазначаны ў самым канцы.

Як Заслаўе дайшло да такога жыцця, што праграма гарадскога свята вызначаецца расіянамі? Мы адрасавалі гэтае пытанне старшыні Заслаўскага гарвыканкама Святлане Карташовай. 

Яна не здолела нічога сказаць па сутнасці, з прычыны «нарады» папрасіла патэлефанаваць пазней і паклала слухаўку. Больш на званкі Карташова не адказвала.

Святлана Карташова, фота млын.by

У прыёмнай жа патлумачылі, што ідэалагічную работу ў горадзе курыруюць у Мінскім райвыканкаме, а канкрэтна — начальнік аддзела ідэалогіі Сяргей Шаблыка. 

У размове з «Нашай Нівай» Шаблыка паказаў поўную неабазнанасць у справах падначаленай тэрыторыі:

«Гэта рыхтуе выканкам сумесна з гарадскім Домам культуры. Гэта мерапрыемства раённага значэння, як я называю, звярніцеся ў горад», — парэкамендаваў ён па тэлефоне. 

Сяргей Шаблыка справа, фота pristalica.by

Адметна і іншае — мерапрыемства ў Заслаўі актыўна ўзяліся піярыць у інтэрнэце актывісты расійскай нацыяналістычнай арганізацыі «Румол», якая існуе ў Беларусі ў шчыльнай звязцы з «Россупрацоўніцтвам».

Кіруе «Румолам» неанацыст Сяргей Лушч, пра яго мы дэталёва расказвалі. 

Чытайце таксама: Неанацызм і змаганне з «юда-хрысціянскай акупацыяй»: спецматэрыял пра кіраўніка «Румола» Сяргея Лушча

Мерапрыемства антысеміцкай паганскай секты «Схорон Еж Словен», праз якую прайшоў шэраг актывістаў «Румола» уключна з кіраўніком Сяргеем Лушчом

Спробамі прасунуць рэкламу гэтага «Дня горада» займаецца бліжэйшы паплечнік Лушча — Дзмітрый Перс.

Як паведамляюць «Нашай Ніве» крыніцы ў асяродку рэдактараў буйных суполак, учора гэты чалавек спрабаваў на біржы рэкламы «УКантакце» прасунуць анонс падзеі ў Заслаўі.

«Заслаўе — найвыбітны гісторыка-культурны цэнтр не толькі Белоруссіі, але і Расіі», — пісаў ён. 

Але ніводная буйная мінская суполка рэкламу не ўзяла — гэта была пазіцыя рэдактараў. У прыватнасці, пра гэта нам сказаў адміністратар пабліка «Гэта Мінск, дзетка!». 

Скрыншот з перапіскі рэдактараў буйных беларускіх паблікаў УКантакце

Рэклама з'явілася толькі ў пабліку Заслаўя, дзе адразу ж выклікала неадназначную рэакцыю карыстальнікаў. 

Скрыншот абмеркавання допіса ў суполцы «Тыповае Заслаўе»

Здавалася б, а пры чым тут «Румол»? 

Як пазначана на сайце пасольства Расіі ў Беларусі, «Румол» яшчэ летась засвяціўся як арганізатар нейкага мерапрыемства ў Заслаўі, але тады гэта прайшло незаўважна. 

Відаць, сёлета гэтую адыёзную арганізацыю вырашылі публічна не рэкламаваць, але яе актывісты ўсё роўна абазначылі сябе ў спробах прасоўвання рэкламы.

«Гэта ўсё сумна, гэта падмена беларускай культуры і навязванне чужынскай, — мяркуе кіраўнік «Арт-сядзібы», арганізатар многіх культурніцкіх падзей Павел Белавус. — Праблема, што ад нашай беднасці той, хто дае грошы, замаўляе банкет. Чыноўнікі не думаюць пра ідэалагічныя аспекты і пра небяспечныя наступствы, якія гэта ўсё нясе. Як бы рабіў я? Мне вельмі падабаюцца такія фэсты, як Viva Braslau, «Лід Бір», словам, падзеі, скіраваныя на папулярызацыю ўнутранага турызму. Заслаўе — гэта патэнцыял. Гэта брэнд горада з вялікім гістарычным бэкграўндам. Якое казацтва? Яго там ніколі не было, ніякай сувязі між горадам і казацтвам няма. Трэба было б дадаць гістарычнасці, рыцарскай атмасферы, духу горада, які стаіць напачатку беларускай нацыі і свядомасці. «Тут пачыналася Беларусь», — такім пасланнем можна аб'яднаць Заслаўе і яшчэ шэраг нашых гарадоў. Я б развіваўся ў гэтым кірунку». 

Павел Белавус справа, у цэнтры прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас

«Хай запрашаюць Касю Камоцкую, Лявона Вольскага. Ім беларускіх гуртоў мала, трэба казакі? У нас ёсць каму выступаць, паверце, народу будзе ў тысячу разоў болей, чым гледачоў казацкай джыгітоўкі. Заслаўе трэба ператварыць у месца штогадовых рыцарскіх фэстаў, ніякіх казакаў нам не трэба», — раіць былы кіраўнік Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў.

Дарэчы, цягам падрыхтоўкі матэрыяла допіс з рэкламай мерапрыемства ў пабліку «Тыповае Заслаўе» знік — яго выдаліў адміністратар пасля скаргаў карыстальнікаў. 

Каментары95

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць