Грамадства2323

Першы віцэ-прэм'ер: Толькі калі перастаць саджаць бізнэсменаў за краты, знікне страх

https://hinomaru.tokyo/images/home/news09.jpg
БелТА

Няма неабходнасці трымаць бізнэсменаў за кратамі да суда паводле падазрэння ў падатковых злачынствах, заявіў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Аляксандр Турчын у інтэрв'ю «Галоўнаму эфіру» тэлеканала «Беларусь 1».

«Я глыбока перакананы, што, калі бізнэсмэн не даплаціў падаткі, у яго ёсць актывы, ёсць уласнасць. І выпадкі выбару меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту на час следства павінны быць проста адзінкавымі ў нашай краіне. Не ведаю нават па якіх прычынах. Ёсць маёмасць — наклалі арышт. Ёсць залог, ёсць падпіска аб нявыездзе, розныя формы, калі ласка. Следства ідзе, бізнэс працуе. Ёсць рашэнне суда, што павінен даплаціць — калі ласка, хай плаціць. Гэта дасць вельмі сур'ёзны стымул — знікне страх, што за нейкую памылку будзе вельмі сур'ёзная расплата. Пакаранне павінна быць няўхільным, але сувымерным», — падкрэсліў Аляксандр Турчын.

Ён прызнаў, што зацягнулася праца над папраўкамі ў самы адыёзны для бізнэсу указ № 488 аб барацьбе з ілжэпрадпрымальніцкімі структурамі. Але, запэўніў першы віцэ-прэм'ер, бізнэс і сілавікі прыйшлі да кансэнсусу па трансфармацыі гэтага ўказа.

Турчын упэўнены, што менавіта малы і сярэдні бізнес будуць драйверамі стварэння працоўных месцаў. Таму важна кардынальна перагледзець праграму падтрымкі прадпрымальніцтва. «Сёння яна не працуе», — прызнаў першы віцэ-прэм'ер.

Трэба, каб мясцовыя органы ўлады бачылі ў бізнэсменах партнёраў і разумелі — яны дапамагаюць вырашаць пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну, упэўнены ён. «У нас у Канстытуцыі запісана роўнасць формаў уласнасці. Мы б хацелі, каб гэтая норма выконвалася безумоўна. Важная нармальная канкурэнцыя, і там і там працуюць нашы людзі, яны плацяць падаткі», — заявіў Турчын.

Ён падкрэсліў, што стаўка будзе рабіцца на лічбавую эканоміку і развіццё прадпрымальніцтва. Лічбавая эканоміка — будучыня ўсяго свету, не толькі нашай краіны, упэўнены Турчын. Ужо ідзе праца па некалькіх кірунках: гэта электронны ўрад, «павінна быць зручная і зразумелая для чалавека і суб'ектаў гаспадарання сістэма атрымання дзяржпаслуг». Іншыя найважнейшыя тэмы — электронная адукацыя і электронная медыцына.

Каментары23

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты42

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Недалёка ад Армузскага праліва разбіўся яшчэ адзін амерыканскі самалёт4

Трамп хоча павялічыць вайсковы бюджэт ЗША адразу на 40%3

У Мінску памяняюць сістэму аказання хуткай медыцынскай дапамогі. Замест адной бальніцы будуць тры цэнтры1

У Нідэрландах знайшлі выкрадзены год таму з музея залаты дакійскі шлем — нацыянальную рэліквію Румыніі1

З 1 верасня ва ўсім мінскім наземным транспарце можна будзе разлічыцца карткай4

Зусім новы мост цераз Прыпяць паміж Лунінецкім і Столінскім раёнамі пабудуюць у наступным годзе

У бабруйскага зефіру з лінейкі здаровага харчавання праявіўся паслабляльны эфект

ЗША здолелі ўратаваць свайго пілота са збітага самалёта ў Іране. Але быў яшчэ і другі4

Былы генсак НАТА разглядаў магчымасць вываду войскаў альянсу з краін Балтыі, каб залагодзіць Пуціна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты42

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць