Навука і тэхналогіі1313

Два японскія робаты паспяхова прызямліліся на астэроід Ругу і даслалі ФОТЫ

Два японскія мініробаты MINERVA-II1A і MINERVA-II1B паспяхова прызямліліся на паверхню астэроіда Ругу. Абодва знаходзяцца ў добрым стане і перадаюць з астэроіда фатаграфіі і дадзеныя, паведамляецца на сайце японскага агенцтва аэракасмічных даследаванняў (JAXA).

Робаты аддзяліліся ад японскага касмічнага зонда «Хаябуса-2» 21 верасня. Сама меней адзін з іх зараз рухаецца па паверхні астэроіда, піша агенцтва.

Фота: JAXA.

MINERVA-II1 — гэта першыя ў свеце мабільныя даследчыя робаты, якія высадзіліся на паверхню астэроіда. Кожны робат важыць усяго адзін кілаграм. Гэтыя робаты ўпершыню змаглі аўтаномна перамяшчацца і рабіць фатаграфіі на паверхні астэроіда.

«Я быў так узрушаны тым, што гэтыя маленькія самаходныя апараты паспяхова даследуюць паверхню астэроіда, таму што мы не змаглі гэтага дамагчыся 13 гадоў таму. Мяне асабліва ўразілі фоты, зробленыя з блізкай адлегласці на паверхні астэроіда», — сказаў кіраўнік місіі праекта «Хаябуса-2» Макота Ёшыкава.

Выявы атрымаліся крыху размытымі. Акрамя таго, на іх з'явіліся каляровыя плямы з-за адлюстравання сонечнага святла.

Фота: JAXA.

«Хоць я і быў расчараваны размытым малюнкам, але тут важна тое, што ён быў зроблены самаходным апаратам. Больш за тое, фатаграфія, зробленая ў момант скачка робата на паверхню астэроіда, пацвердзіла эфектыўнасць такога механізма руху», — сказаў адказны за праект MINERVA-II1 Тэцуа Ёшыміцу.

У чым заключаецца місія «Хаябуса-2»?

Місія «Хаябуса-2» пачалася ў 2014 годзе. Яе кошт складае $150 мільёнаў. Касмічны зонд «Хаябуса-2» ляцеў да астэроід Ругу тры з паловай гады і дабраўся да яго ў канцы чэрвеня.

Задачы зонда — вывучыць астэроід і даставіць на Зямлю ўзоры парод, з якіх ён складаецца. «Перш за ўсё, мы вельмі ўважліва вывучым рэльеф паверхні. Затым абярэм месца пасадкі. Менавіта там будуць сабраныя пробы парод», — распавядаў кіраўнік праекта Ёшыкава.

Дыяметр астэроіда Ругу складае каля 900 метраў, ён здзяйсняе поўны абарот вакол сваёй восі за сем з паловай гадзін. Ён знаходзіцца за 290 мільёнаў кіламетраў ад Зямлі. «Хаябуса-2» правядзе на арбіце вакол Ругу каля 1,5 года.

Ругу належыць да астэроідаў класа З, якія лічацца адносна прымітыўнымі. Гэта значыць, што на яго паверхні могуць знайсці арганічныя матэрыялы і гідраты. Вывучэнне хімічнага саставу Ругу можа дапамагчы навукоўцам зразумець раннія этапы эвалюцыі Сонечнай сістэмы.

Каментары13

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву11

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам21

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву11

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць