Грамадства3434

Станіслаў Шушкевіч: Я перанёс інфаркт на нагах, а ў лечкамісіі гэта не заўважылі

І пасля шасці дзён інтэнсіўнай тэрапіі ў РНПЦ «Кардыялогія» паляцеў у Карэю.

Фота Волі Афіцэравай

Былы кіраўнік Беларусі Станіслаў Шушкевіч у інтэрв'ю «Народнай волі» распавёў, што перанёс інфаркт на нагах.

«І тыя медыкі, у якіх я назіраўся ў лечкамісіі, яго не заўважылі. Але мне пашанцавала — я трапіў да добрых дактароў у кардыялагічны цэнтр. І яны мяне інтэнсіўна лячылі. Адна кропельніца доўжылася сем з паловай гадзін. Уяўляеце, што гэта такое? Я прыняў шэсць такіх…».

«Калі я прыехаў у РНПЦ «Кардыялогія» на кансультацыю, і доктар зірнуў на маю кардыяграму, ён адразу спытаў: калі вы перанеслі інфаркт? І гэта было сказана так, што я зрабіў выснову, што любы дурань, які паглядзіць маю кардыяграму, убачыў бы там інфаркт. Але высветлілася, што дактары новага шыкоўнага дзяржаўнага медыцынскага цэнтра, дзе я абслугоўваюся, яго не заўважылі…»

Станіслаў Шушкевіч кажа, што гэтыя кропельніцы былі горшыя, чым пералёт з Масквы ў Сеўл, які доўжыўся восем гадзін. У РНПЦ «Кардыялогіі» яго паставілі на ногі за шэсць сутак.

У Карэю ён паляцеў пасля выхаду з бальніцы. Туды лётае штогод на працягу 26 гадоў на канферэнцыю па аб'яднанні Карэі. Сёлета там было шмат былых прэзідэнтаў, прэм'ер-міністраў і старшынь Вярхоўных судоў краін Еўропы і былога СНД. Станіслаў Шушкевіч дадае, што адмовіўся ад іншых лекцый у замежных ВНУ, бо не дазваляе здароўе.

На пытанне пра тое, як на інфаркт адрэагавала яго жонка, Станіслаў Станіслававіч сказаў, што яна кандыдат фізіка-матэматычных навук, але апошнім часам ужо і ў медыцыне стала някепска разбірацца. «Кантралюе мяне больш жорстка, чым самы строгі доктар! І прымушае мяне вельмі многае выконваць. І я не супраціўляюся…» — пажартаваў Станіслаў Шушкевіч.

Каментары34

Цяпер чытаюць

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца15

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

У Беларусі прапанавалі абмежаваць продаж аўто, увезеных з-за мяжы5

Цана на золата наблізілася да 5600 даляраў за унцыю

«Час заканчваецца». Трамп пагражае Ірану новымі ўдарамі

Ці патрэбна вашаму сабаку цёплае адзенне ў маразы?1

Саудаўская Аравія радыкальна пераглядае планы адносна горада будучыні коштам $500 мільярдаў — не хапае грошай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца15

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць