Мінскія ўлады будуць больш дакладна вызначаць межы пляцовак для гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй, паведамляе БелТА.
Пакуль што адміністрацыі раёнаў называюць толькі адрасы, а прадаўцы самі вырашаюць, дзе ім зручней стаць. Але цяпер будзе не ўсё так проста.

фота zhabinka.by
Як тлумачыць старшыня Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк, часам прадаўцы займаюць парковачныя месцы, становяцца на зялёных зонах і нават замінаюць пешаходам.
«Каб такога не было, камітэт лічыць мэтазгодным распрацоўваць схему размяшчэння гандлёвых пунктаў у дварах», — адзначыў чыноўнік.
Цяпер чытаюць
«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку
Каментары