Улада116116

Лукашэнка прапанаваў адпраўляць студэнтаў у армію на летніх канікулах

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы са студэнтамі гродзенскіх ВНУ распавёў аб магчымым спосабе барацьбы з ухілістамі ад тэрміновай ваеннай службы.

«Адкосіш ад арміі — потым не ведаю, з кім ты ажэнішся. Сёння дзяўчына хоча, каб побач з ёю быў мужык, а не проста нехта там у штанах хадзіў. І таму зараз я думаю, а як хлопцаў, якія паступілі ў ВНУ, падрыхтаваць і зрабіць мужыкамі. Мы ж ім адтэрміноўку даем, а потым ім пасля таго, як скончаць ВНУ, ужо не хочацца служыць, яны шукаюць розныя спосабы…», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Апытанка

На думку кіраўніка, адпраўляць студэнтаў у войска можна на пару месяцаў падчас летніх канікул. Пасля першага курса яны змогуць атрымаць пачатковую ваенную падрыхтоўку, пасля другога — асвоіць ваенную спецыяльнасць. «Але ў залежнасці ад таго, да чаго ён больш схільны і чым займаецца ў ВНУ. Калі ён радыёэлектронікай займаецца, значыць, будзе С-300 асвойваць», — прывёў прыклад кіраўнік дзяржавы.

Працягнуць вайсковыя зборы можна і на наступных курсах. Так, маладыя людзі фактычна пабываюць у войску, але не адрываючыся ад вучобы. «Пасля заканчэння ВНУ, калі ён ужо панюхае гэты порах, ён будзе добрым спецыялістам. Ён атрымлівае афіцэрскае званне і дзесьці яшчэ тры месяцы пасля ВНУ служыць як афіцэр, рыхтуе моладзь і гэтак далей», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заўважыў, што рэалізаваць гэта ў Беларусі, кампактнай краіне, не праблема. Аднак ён звярнуў увагу, што гэта ўсяго толькі адзін з магчымых спосабаў вырашэння праблемы, звязанай з ухіленнем ад тэрміновай службы.

Пакуль прымаць такое рашэнне не плануецца, прапрацоўваюцца розныя варыянты.

«Але мужык павінен умець размаўляць са зброяй. У адваротным выпадку ён не зможа абараніць сваю сям'ю, сваіх дзяцей, жонку, маці.

Гэта ж наша функцыя — абараняць і памерці дзеля жанчыны. Так было заўсёды», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Каментары116

Цяпер чытаюць

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?4

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Усе навіны →
Усе навіны

Кубракоў прапануе дазволіць сілавікам «у асаблівых умовах» дзейнічаць без санкцыі пракурора17

Бабарыка падзякаваў Сікорскаму за сустрэчу з Рыжанковым у Нью-Ёрку11

Беларуска праектавала метро ў Мінску, а зараз адказвае за станцыі ў Нью-Ёрку4

Былому гендырэктару Гродзенскага мясакамбіната далі сем гадоў калоніі3

Сурагатная маці з Брэстчыны расказала, чаму наважылася на такі шлях і як усё адбываецца1

Першае судна з беларускім каліем прыбудзе ў ЗША ў кастрычніку27

Судаленка: Мяне і адвакатам д’ябла называлі, і адвакатам «дармаедаў». Праз усё гэта прайшоў, ні пра што не шкадую2

Фінляндыя выдзеліць дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу палітвязням7

Настаўніцу з-пад Петрыкава асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?4

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць