Улада5959

Лукашэнка — актыву БРСМ: Раптам канфлікт, вайна — якія ты структуры задзейнічаеш?

Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з актывам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі расказаў, чаму так даражыць гэтай арганізацыяй.

Кіраўнік дзяржавы сказаў, што ў яго часта цікавяцца, чаму ён такую ўвагу ўдзяляе развіццю ў краіне маладзёжнага руху.

«Скажу вам упершыню і адкрыта тое, аб чым я гаварыў у самым вузкім асяроддзі. Я заўсёды гавару прагматычна: а калі заўтра са стрэльбай давядзецца паўстаць на абарону сваёй Радзімы? Я, як галоўнакамандуючы, хіба ж абыдуся толькі той структурай і сістэмай, якая створана ва Узброеных Сілах і міліцыі? Не. Нам давядзецца раздаць кожнаму, перш за ўсё мужыку, ды і дзяўчыне, зброю, каб абараніць, ну добра, не Радзіму, сябе і сваю сям'ю, сваіх дзяцей», - адзначыў ён.

«Раптам, не дай бог, канфлікт, вайна — якія ты структуры задзейнічаеш? Як было ў Вялікую Айчынную вайну? Камуністы, камсамольцы наперад. Таму што была моцная партыйная арганізацыя, дзяржаўная ўлада ў ёй была сканцэнтравана, і маладзёжная арганізацыя. Людзі жылі, ваявалі, гінулі і прынеслі нам Перамогу, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Гэту структуру ў цяжкую, няхай нават не ваенную мінуту кіраўнік дзяржавы (не будзе мяне, будзе нехта іншы), урад змогуць задзейнічаць. Гэта каласальны рэзерв, які сёння створаны».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што саюз моладзі павінен функцыянаваць як гадзіннік - ад першага сакратара да пярвічнай ячэйкі. «Калі гэтага ў вас не будзе, лічыце, што вы падманулі мяне, народ і дарэмна патрацілі грошы, няхай нават невялікія. Гэты касцяк павінен дзейнічаць, і тады ў цяжкія перыяды я магу задзейнічаць многія рычагі для таго, каб мабілізаваць краіну. Вядома, галоўны касцяк - гэта органы ўлады, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Але спыняцца нельга, трэба ўдасканальвацца, таму што задзейнічаць структуру на поўную моц можна толькі тады, калі вы будзеце мець вялікі аўтарытэт у моладзі, нават у той, якая не будзе членамі вашага саюза».

Каментары59

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву16

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

«Вашыя парады мне вельмі дапамаглі». Святлана Ціханоўская павіншавала Івонку Сурвілу з юбілеем2

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам22

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву16

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць