Грамадства

Мінчук адмовіўся плаціць за дамафон. Але яго ўсё адно не адключаць 

Уладальнік кватэры ў доме №17 на вул. Аладавых у Мінску атрымаў ліст ад прыватнай арганізацыі з прапановай заключыць дамову на тэхнічнае абслугоўванне запорна-перамоўнай прылады (ЗПУ). Ён звярнуўся ў «Мінск-Навіны» з пытаннем: ці патрэбны такі дакумент, калі жыхары карыстаюцца ЗПУ з моманту засялення і аплачваюць паслугу, якая выдзелена ў жыроўцы асобнай радком? У сітуацыі разбіраўся карэспандэнт «Мінск-Навіны».

У лісце абслуговай арганізацыі, у прыватнасці, гаворыцца, што цяпер, згодна з заканадаўствам, на ўсе паслугі, пералічаныя ў жыроўцы, патрабуецца дагавор паміж жыхаром і прадпрыемствам на асобным бланку. Калі копія дагавора з уласнікам кватэры не будзе прадастаўлена ў РДЦ, то з 1 лістапада з жыроўкі будзе выключаны плацёж за тэхабслугоўванне дамафона.

— Асабіста я нічога падпісваць не буду, — заявіў мужчына. — Электронныя ключы ад дзвярэй пад'езду не адбяруць, а дамафон хай адключаюць.

У арганізацыі, якая абслугоўвае дамафон сістэму па названым адрасе, здзівіліся такой рэакцыі на ліст.

— Мы даўно абслугоўваем гэты дом, адразу быў заключаны прамы дагавор з таварыствам уласнікаў, — пракаментавала дырэктар Святлана Стэсік. — Лісты накіравалі ў сувязі са зменамі ў заканадаўстве, якія прадугледжваюць наяўнасць індывідуальных дамоваў. Большасць жыхароў іх ужо заключылі.

Тыя, хто адмовіўся, не ўбачаць адпаведнай графы да аплаты ўжо ў жыроўках, якія атрымаюць у снежні. У далейшым для гэтых грамадзян усе рамонтна-аднаўленчыя работы будуць выконвацца на платнай аснове.

Дамафон у іх адключацца не будзе, але, калі адбудзецца абрыў лініі або, да прыкладу, нешта зламаецца ў трубцы, рамонт будзе ажыццяўляцца за кошт уладальніка, таксама прыйдзецца заплаціць за выклік спецыяліста. Заключаць дагавор ці не — асабістая справа кожнага, навязваць паслугу не маем права. Наша арганізацыя прапануе дагавор на 1 год, а далей ён аўтаматычна пралангіруецца, калі спажывец не напіша заяву аб адмове ў прадастаўленні паслугі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях6

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Усе навіны →
Усе навіны

Пакуль беларуска гасцявала ў Мінску, у яе дом у Іспаніі спрабавалі залезці акупасы24

У Варшаве затрымалі 69‑гадовага паляка ў справе нападу на беларуску Марыну Нікандрыну9

Індыя рыхтуецца ўдвая скараціць закупкі расійскай нафты праз пякельныя санкцыі ЗША5

На вайне ва Украіне нечакана азалаціўся і Кыргызстан21

Толькі па адным Смалявіцкім раёне зараз сноўдае 15 мядзведзяў6

«Капейкі заплаціць не могуць». Лукашэнка абурыўся пратэрмінаванымі запазычанасцямі за арэнднае жыллё17

Былы мэр Белгарада загінуў на вайне ва Украіне

«Здзек з жывых істот». Беларусы абураныя ўмовамі для катоў на выставе «Мурфэст» у сталіцы7

Міністр замежных спраў Літвы пракаментаваў магчымую калійную здзелку ЗША з Беларуссю22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях6

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць