На галоўнай ёлцы ў Маладзечне «крамлёўскую» зорку замянілі на Віфлеемскую
На галоўнай ёлцы ў Маладзечне «крамлёўскую» зорку замянілі на Віфлеемскую. На плошчы Старое места такая ж зорка.
Пра гэта «РГ» расказаў прадстаўнік праваабарончай арганізацыі «Беларускі хельсінскі камітэт» па Маладзечанскім раёне, праваабаронца Эдуард Баланчук.
— Пра тое, што на ялінцы на Цэнтральнай плошчы знаходзіцца пяціканцовая зорка мне расказаў краязнаўца Лявон Цімохін. 17 снежня я схадзіў у райвыканкам, каб рубінавую «крамлёўскую» зорку прыбралі. Пяціканцовая зорка — не хрысціянскі сімвал, парушае правы веруючых, якія святкуюць Каляды. Замест іх цяпер Віфлеемская зорка. Хацеў падзякаваць намесніку старшыні Маладзечанскага райвыканкама Алесі Лукоўскай за тое, што пачула нас.
Баланчук заўважыў, што на плошчы Старое места таксама цяпер Віфлеемская зорка.

Так выглядае ёлка на цэнтральнай плошчы цяпер.

А так выглядала раней.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары