Улада1414

Лукашэнка: У Мінску трэба праводзіць больш вулічных мерапрыемстваў і скараціць міліцыю

На фестываль Грузіі ўлетку прыйшлі дзясяткі тысяч мінчукоў

На нарадзе 20 снежня кіраўнік Беларусі заявіў, што ў Мінску трэба больш актыўна развіваць сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі з мэтай максімальна аўтаматызаваць кантроль за спакоем на вуліцах і «не трымаць там лішніх супрацоўнікаў». Паводле Аляксандра Лукашэнкі, турысты характарызуюць беларускую сталіцу як бяспечную, а самі мінчукі ведаюць, што ў любы час могуць спакойна гуляць, вяртацца дадому з працы ці вучобы.

Але, на думку Лукашэнкі, важна пераходзіць да больш сучасных формаў гарантавання бяспекі. Колькасць зарэгістраваных злачынстваў у Мінску за апошнія гады знізілася амаль удвая, але «важная не рэгістрацыя, а іх рэальнае скарачэнне», заявіў ён.

Таксама ён заклікаў улады праводзіць больш вулічных відовішчаў — «больш актыўна выходзіць за сцены тэатраў, канцэртных залаў і стадыёнаў»:

— Людзям спадабаліся, напрыклад, музычныя і культурныя вечары на плошчы Свабоды. Гэта трэба развіваць. Тбілісі, Львоў на джазе стварылі сабе новы твар, прымусілі казаць пра іх у свеце і прыцягнулі сотні тысяч турыстаў. Давайце, — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

Каментары14

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ10

У Японіі ўхвалілі першы ў свеце клеткавы прэпарат ад хваробы Паркінсона1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць