Грамадства1313

Колькі ў эфіры АНТ свайго кантэнту, а колькі — расійскага? Давайце лічыць

У найбліжэйшыя гады беларускія дзяржаўныя тэлеканалы павінны нарасціць долю ўласнага кантэнту да 30%. Кіраўнікі некаторых з іх сцвярджаюць, што лічба ўжо дасягнутая. Але ці так гэта насамрэч?

Праграма «Час» — адзіны расійскі навіновы выпуск на АНТ.

«На сёння АНТ — мікс з інфармацыйна-палітычнага складніка (у асноўным ён беларускі) і самых рэйтынгавых, цікавых забаўляльных праектаў расійскага Першага канала. Доля кантэнту, які АНТ бярэ ад Першага канала, складае 44% ад усяго аб'ёму вяшчання, што цалкам параўнальна з доляй замежнага кіна- і серыяльнага паказу на іншых каналах», — пераконвае старшыня праўлення АНТ Марат Маркаў.

З першага погляду заява Маркава здаецца моўнай эквілібрыстыкай: маўляў, я скажу, што ад Першага канала мы бяром толькі (а насамрэч — ажно!) 44%, каб вы думалі, што гэта ўвесь запазычаны кантэнт, а пра іншае, кшталту расійскіх серыялаў, прамаўчу і ніхто не заўважыць. 

Вядучыя ток-шоу «Мужчынскае/Жаночае» Юлія Бараноўская і Аляксандр Гардон.

Для праверкі словаў Маркава «Наша Ніва» прааналізавала праграму перадач АНТ за апошнія дні. Напэўна, для канала, у назве якога ёсць слова «нацыянальны», тыя няшчасныя 30% — справа гонару? 

Вось праграма перадач за суботу, 22 снежня:

Праграма Час паказу Працягласць Краіна-вытворца
Нашы навіны (7:00-7:10) 10 хвілін Беларусь
Іграй, гармонь любімая  (7:10-8:00) 50 хвілін Расія
Оні знают, что я іх люблю  (8:00-9:00) 60 хвілін Расія
Нашы навіны  (9:00-9:10) 10 хвілін Беларусь
Теорія заговора  (9:10-10:05) 55 хвілін Расія
Вокруг смеха  (10:05-11:55) 110 хвілін Расія
Кекс в большом городе  (11:55-13:50) 115 хвілін ЗША
Концерт Валерія Меладзе  (13:50-16:00) 130 хвілін Расія
Нашы навіны (16:00-16:20) 20 хвілін Беларусь
Хто хоча стаць мільянерам  (16:20-18:10) 110 хвілін Расія
Сегодня вечером  (18:10-20:00) 110 хвілін Расія
Нашы Навіны. Суботні выпуск (20:00-20:45) 45 хвілін Беларусь
Метеогід  (20:45-21:05) 20 хвілін Беларусь
Удача в прідачу! Дневнік  (21:05-21:10) 5 хвілін Беларусь
Голос. Перазагрузка  (21:10-23:10) 120 хвілін Расія
Вечер в театре Современнік (23:10-2:00) 170 хвілін  Расія

У выніку мы маем такую карціну:

Эфірны час % праграм беларускай вытворчасці % праграм расійскай вытворчасці % праграм заходняй вытворчасці
1140 хвілін 9,6% (110 хвілін)  80,2% (915 хвілін) 10,08% (амерыканскі мастацкі фільм, 115 хвілін)

Што наконт нядзелі, 23 снежня?

Праграма Час паказу Працягласць Краіна-вытворца
Нашы Навіны (7:00-7:10) 10 хвілін Беларусь
Перекресток (7:10-9:00) 110 хвілін Расія (серыял)
Нашы Навіны (9:00-9:10) 10 хвілін Беларусь
Нядзельная пропаведзь  (9:10-9:25) 15 хвілін Беларусь
Здароўе (9:25-10:30) 65 хвілін Расія
Непутёвые заметкі (10:30-10:50) 20 хвілін Расія
Теорія заговора (10:50-11:45) 55 хвілін Расія
Найті мужа в большом городе (11:45-16:00) 255 хвілін Расія (серыял)
Нашы Навіны (16:00-16:20) 20 хвілін Беларусь
Юбілейны вечар Юрыя Нікалаева (16:20-18:25) 125 хвілін Расія
Лучше всех!  (18:25-20:00) 95 хвілін Расія
Контуры (20:00-21:05) 65 хвілін Беларусь
Премьера. Эксклюзів (21:05-22:50) 105 хвілін Расія
Что? Где? Когда?  (22:50-00:10) 80 хвілін Расія
Стаць Джонам Ленанам (00:10-02:00) 110 хвілін ЗША

Такім чынам, за нядзелю, 23 снежня: 

Эфірны час % праграм беларускай вытворчасці % праграм расійскай вытворчасці % праграм заходняй вытворчасці
1140 хвілін 10,5% (120 хвілін) 79,8% (910 хвілін) 9,6% (110 хвілін)

Разам з гэтым словы Маркава ўсё ж можна пацвердзіць: запазычаны з Першага канала кантэнт вагаецца ў раёне 40%. 

Пры гэтым калі вы ў выходны дзень дзесяць разоў уключыце АНТ у адвольны час, па тэорыі імавернасці толькі аднойчы пабачыце на ім беларускую перадачу. Яшчэ адзін раз трапіце на заходні фільм, а ўсе астатнія ўключэнні — на нешта расійскай вытворчасці з улікам серыялаў.

Цяпер зірнём адвольны будні дзень. Напрыклад, сераду, 19 снежня. 

Праграма Час паказу Працягласць Краіна-вытворца
Нашы Навіны + Наша Раніца (6:00-9:10) 190 хвілін Беларусь
Жіть здорово!  (9:10-10:20) 70 хвілін Расія
Детектівы (10:20-11:00) 40 хвілін Расія
Нашы Навіны (11:00-11:10) 10 хвілін Беларусь
Детектівы  (11:10-11:50) 40 хвілін Расія
Модный пріговор (11:50-13:00) 70 хвілін Расія
Нашы Навіны (13:00-13:10) 10 хвілін Беларусь
Медсестра (13:10-15:00) 110 хвілін Расія (серыял)
Давай поженімся!  (15:00-16:00) 60 хвілін Расія
Нашы Навіны (16:00-16:20) 20 хвілін Беларусь
Мужское/Женское (16:20-17:25) 65 хвілін Расія
На самом деле (17:25-18:00) 35 хвілін Расія
Нашы Навіны (18:00-18:20) 20 хвілін Беларусь
На самом деле (18:20-18:55) 35 хвілін Расія
Удача в прідачу!  (18:55-19:00) 5 хвілін  Беларусь
Пусть говорят (19:00-20:00) 60 хвілін Расія
Время (20:00-20:30) 30 хвілін Расія
Нашы Навіны (20:30-21:10) 40 хвілін Беларусь
Чужая кровь (21:10-23:20) 130 хвілін Расія
Репортер (23:20-23:40) 20 хвілін Беларусь
Мурка (23:40-01:45) 125 хвілін Расія (серыял)
Нашы Навіны (01:45-02:00) 15 хвілін Беларусь

Падсумаванне за сераду аказваецца наступным: 

Эфірны час % праграм беларускай вытворчасці % праграм расійскай вытворчасці
1200 хвілін 27,5% (330 хвілін) 72,5% (870 хвілін)
Дагэтуль з'яўляецца ў эфіры і «Поле цудаў» з Леанідам Якубовічам.

У будні карціна змяняецца перадусім за кошт трохгадзіннай «Нашай раніцы». Падчас яе сем (!) разоў паказваюцца выпускі навінаў, падобныя адзін да аднаго. Якія, у сваю чаргу, збольшага складаюцца з вечаровага выпуску мінулага дня.

Тым не менш нават у такіх умовах доля беларускага кантэнту ў рэдкія дні перасягае адзнаку 25%, тады як расійскага трымаецца на ўзроўні 70—80%.

Пытанне аб адсотку беларускай мовы ў эфіры пакінем рытарычным. Па сутнасці, назва «Агульнанацыянальнае тэлебачанне» не адпавядае зместу, АНТ — гэта расійскі тэлеканал з невялікімі навінавымі ўключэннямі. 

Чытайце таксама: Наколькі стратны тэлеканал АНТ? — лічбы

Удакладнім, што мы лічылі час паказу праграм без уліку рэкламы. Але рэкламныя хвіліны не скажаюць агульную статыстыку, бо, згодна з адпаведнай пастановай Саўміна, рэклама не лічыцца прадуктам нацыянальнай вытворчасці. 

Але нюансы ёсць: сацыяльная рэклама ўсё ж лічыцца ўласным кантэнтам. 

Можа быць, тэлеканал АНТ збіраецца выязджаць за кошт яе? 

Каментары13

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ7

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Люксавыя брэнды страцілі мільёны кліентаў — у асноўным гэта моладзь3

У Баранавічах вылепілі са снегу вялікага каня ў паліто ФОТАФАКТ5

Памятаеце беларуску, якая жыла і вяла бізнэс у Літве, але ненавідзела краіну? Даведаліся, што з фанаткай Лукашэнкі цяпер23

«Пакуль не знялі тыкток — ніхто не варушыўся». Як беларусы вырашаюць камунальныя праблемы праз агалоску

Еўрасаюз збіраецца ўвесці санкцыі супраць Кыргызстана за дапамогу Расіі2

Сірыйскі ўрад дамовіўся з курдамі. Іх правы прызналі, а ўзброеныя атрады далучацца да дзяржаўнай арміі

«Усялякую заразу наносіце». Лукашэнка параіў жанчынам замест карыстання касметыкай ісці чысціць снег12

Гутэрыш папярэдзіў, што ААН можа пацярпець «непазбежны фінансавы крах»13

Зяленскі: Расійскіх удараў па аб'ектах энергетыкі амаль няма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ7

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць