Здарэнні2828

Чарговы фэйк пра Беларусь? Расійскі блогер сцвярджае, што яго сябра пабілі ў Мінску пад крыкі «Чамадан! Вакзал! Расія!»

Незвычайную гісторыю распавёў у сваім фэйсбуку інтэрнэт-карыстальнік Сяргей Цярэшчанкаў са Смаленска.

Ён сцвярджае, што яго сябар нядаўна ездзіў у Беларусь. На вакзале ў Мінску да сябра нібыта падышлі некалькі дзецюкоў і загаварылі з ім на беларускай мове.

Цярэшчанкаў сцвярджае, што сябар папрасіў людзей перайсці на рускую мову, на што нібыта атрымаў у адказ «Акупанты! Чамадан! Вакзал! Расія!»

Працягвалася гісторыя як у сапраўдным расійскім баевіку — маладыя людзі нібыта ўдарылі дзіця расіяніна, ён адрэагаваў, і беларускія хуліганы збеглі.

«Ау! Мінчукі любімыя, сябры мае… Што гэта? Варыянт малапольскай Шумерыі раскручваецца ў вас? Чаго чакаць нам? Заяў пра акупацыю брацкай рэспублікі? Патрабаванняў кампенсацый і вяртання спрадвечна-беларускага Смаленска?»,

— пытаецца Цярэшчанкаў, які мае ў фэйсбуку больш за тысячу сяброў.

Характэрна, што ні ў самім допісе, ні ў каментарах пад допісам Цярэшчанкаў так і не змог патлумачыць, якое поўнае імя яго сябра, калі і ў якім месцы адбылося здарэнне.

Пра гэтага міфічнага «сябра» ён напісаў толькі агульнымі фразамі. І сам сябар не распавёў пра гісторыю, таму што быццам не карыстаецца інтэрнэтам.

Многія расійскія карыстальнікі ў каментарах паверылі ў гэтую гісторыю, а беларускія і ўкраінскія выказвалі скепсіс.

Дзіўна, што ў Мінску, які ўтыканы вулічнымі камерамі, ніхто не зафіксаваў гэтай гісторыі, што адразу ставіць пад пытанне яе рэальнасць.

На старонцы Цярэшчанкава знаходзіцца вялікая колькасць украінафобскай і антызаходняй прапаганды, фэйкавых навін.

У момант напісання матэрыялу допіс знік са старонкі Цярэшчанкава.

Гэта прымушае нас зрабіць выснову, што гісторыя была прыдуманая пасля прагляду прапагандысцкіх тэлеперадач расійскага тэлебачання.

Чытайце таксама:

Дзмітрый Кісялёў: Калі ў Мінску вырашаць застацца без Расіі, Беларусі проста не будзе ВІДЭА

НТВ: Хто ў страшным сне мог прадказаць, што ў Беларусі будуць нападаць на людзей толькі таму, што яны рускія?

Каментары28

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць