Тэатр

Таццяна Мархель: «Хочацца закрэсліць гэты нуль, а перад васьмёркай намаляваць адзінку, каб зноў 18!»

Фота: Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii

19 студзеня ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбудзецца сапраўдны «Таццянін дзень» — вечарам тут пройдзе юбілейны бенефіс народнай артысткі Беларусі Таццяны Мархель. Папраўдзе, нават цяжка паверыць у тое, што Таццяне Мархель — 80!

«Няхай будзе весела!» — гаворыць пра фармат свайго юбілею Таццяна Рыгораўна. І адзначае, што юбілейная вечарына рыхтуецца амаль экспромтам.

Чытайце таксама: Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Таццяну Мархель з 80-годдзем

— Справа ў тым, што толькі днямі адбылася прэм’ера новага спектакля Аляксандра Гарцуева «Мудрамер», і ў мяне там невялічкая роля, — распавяла Таццяна Мархель «Народнай Волі». — Але я да гэтай ролі вельмі рыхтавалася, шукала падыходы, каб атрымалася небанальна. Я іграю жанчыну, якая замаўляе дамавіну. Сама для сябе. І ёй вельмі хочацца, каб апошні прытулак быў прыгожым, зручным. Таму замаўляе мая гераіня яе з вялікім аптымізмам. І сыходзіць — быццам сапраўды ў новае жыццё. Вобраз атрымаўся вельмі светлы. Мне падаецца, што публіцы спадабалася — вельмі цёпла прыняла. Для мяне гэта вялікая радасць, бо новых роляў у тэатры ў мяне даўно не было. Таму я была занята толькі «Мудрамерам», а не падрыхтоўкай да юбілею. Але мы нейкі цікавы ход для бенефісу знойдзем! Пакоціцца, як тое жыццё!

— Таццяна Рыгораўна, вы вялікая аптымістка па жыцці. І ў мяне ваш узрост па пашпарце неяк зусім не стасуецца з вамі. Нават няёмка гэтую лічбу агучваць у вашай прысутнасці…

— Ой, я і сама гляджу на гэтую лічбу і думаю: ды не, праходзь міма! Гэта ўсё не пра мяне! Увогуле, у мяне была думка закрэсліць гэты нуль, а перад васьмёркай намаляваць адзінку. Быццам бы мне не 80, а зноў 18!

— А чыста па-жаночы ўзрост адчуваеце? Ну там маршчыны, здароўе і ўсё такое…

— Калі мы з мужам разышліся, а гэта было шмат гадоў таму, мне падавалася, што я не вытрымаю, так цяжка было. І я вельмі доўга пакутавала, доўга паднімалася… Але я неяк сказала: пасля ўсяго перажытага я нарэшце сустрэлася з адным вельмі цікавым чалавекам, і мне стала лягчэй. Зірнула на свет іншымі вачыма. І гэты чалавек — я сама. Бо калі мы жылі разам з мужам, то ўсё рабілася для яго. І не таму, што я такая добрая, а таму, што я эгаістка і мне было прыемна так рабіць. А гэта няправільна. Але я была шчаслівая, калі бачыла, як ён расце.

А калі здарыўся развод, я была ў поўнай роспачы, не магла нават дыхаць. Але дзеці былі, дзеля іх трэба было…

Ай, нейкая неюбілейная размова атрымліваецца! Карацей, я сустрэлася сама з сабой. І мне вельмі хораша жыць. Вакол мяне — Божы свет, птушкі, цудоўная прырода. Я атрымліваю асалоду ад кожнай хвіліны!..

— Не сакрэт, што некаторыя жанчыны пакутуюць ад таго, што побач няма надзейнага мужчыны, моцнага пляча…

— Я не маю гэтага пляча ўжо больш за 30 гадоў і адпакутавала з гэтай нагоды даўным-даўно! Цяпер у мяне свае моцныя плечы. Прывыкла сама з усім спраўляцца. Я вясковая дзяўчына, усё магу. І бачыла, як мая мама сама траіх дзетак на ногі паставіла, і грошай у калгасе не было, і ніхто асабліва не дапамагаў. Усё сама! І ўсе выжылі.

— А для душы, для сэрца?

— Ну не зусім я ўжо засохлая кветка! І магу расказаць пра гэта таксама, але — давайце іншым разам…

— Таццяна Рыгораўна, ад душы вам зычу здароўя і новых вялікіх роляў!

— Дзякуй!

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць