Музыка

Гурт «J:морс» выпусціў уласны морс

Фота Андрэя Шумаева

Гурт «J:морс» выпускае ўласны морсавы напой — ужо на наступным тыдні яго можна будзе набыць па ўсёй краіне. Пакаштаваць навінку можна будзе 14 лютага на канцэрце калектыва ў сталічным Prime Hall.

Морсавы напой «J:морс» — супольны прадукт гурта і Мінскага завода безалкагольных напояў, вядомага па мінеральнай вадзе «Мінская-4», соку «Бярозавік», «Бела-коле».

Першая партыя новага прадукту ўжо выраблена і знаходзіцца на стадыі сертыфікацыі. Да сярэдзіны лютага пляшкі з «J:морс» двух смакаў (журавіны і чорныя парэчкі) павінны з’явіцца на паліцах крамаў па ўсёй краіне.

— На Захадзе выпуск брэндзіраваных музыкамі напояў — папулярная практыка. Па такой схеме працуюць Metallica, Kiss і шматлікія іншыя артысты. Мы вырашылі, што Беларусь нічым не горшая. Напой «J:морс» мы распрацоўвалі каля шасці месяцаў з музыкамі гурта, перабралі 15 варыянтаў смаку. Гэта цалкам натуральны прадукт, — адзначае Юрый Ракавец, дырэктар па маркетынгу Мінскага завода безалкагольных напояў.

— Нам перыядычна прапаноўвалі выпусціць морс «J:морс» і раней, але толькі зараз мы пабачылі сур’ёзны падыход да справы. Напой атрымаўся вельмі смачным — спадабаўся мне самаму і ўсім, каму даваў пакаштаваць, — адзначыў лідар гурта Уладзімір Пугач.

14 лютага ў Prime Hall гурт «J:морс» прэзентуе новую праграму «Крылы».

Квіткі ад 43 рублёў на сайтах Kvitki.by, Primehall.by, у касах клуба і горада, салонах «Евросеть, «Связной», «На связи» па ўсёй Беларусі. Інфалінія: (044) 551 77 06, (029) 851 77 06.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі23

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць