Здарэнні

У Бабруйскім раёне школьнік выклікаў міліцыю на ўласнага бацьку

Нядзельным вечарам 3 лютага ў міліцыю патэлефанаваў 8-гадовы хлопчык з вёскі Арэхава Бабруйскага раёна і паведаміў пра тое, што «тата б'е маму і можа яе забіць». Праваахоўнікі адразу ж выехалі на месца.

Высветлілася, што па адрасе жывуць 44-гадовы мужчына з 37-гадовай сужыцелькай. У іх двое агульных дзяцей — сын і дачка. Паміж мужчынам і жанчынай нярэдка здараюцца канфлікты: яму не падабаецца, што яна позна прыходзіць з працы, пры гэтым сам кіраўнік сямейства не працуе.

У той дзень мужчына забраў тэлевізійны кабель, каб дзеці не глядзелі тэлевізар. А калі ён вярнуўся дадому каля 19.30 нападпітку, тэлевізар працаваў: грамадзянская жонка пазычыла кабель у суседзяў. Гэта і стала прычынай канфлікту. Мужчына пачаў хапаць жанчыну за рукі, прагучалі славесныя пагрозы. Таму дзіця спалохалася і патэлефанавала ў міліцыю.

Дэбашыра затрымалі і даставілі ў РАУС. На мужчыну склалі пратакол.

Мужчыну далі адміністрацыйны арышт на трое сутак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні9

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

Украінцы знішчылі расійскі самалёт і радыёлакацыйны комплекс у акупаваным Крыме4

У Мінску адкрыўся рэстаран-музей піва. У ім чатыры тэматычныя залы6

У якім горадзе Еўрасаюза на першым месцы беларускі бізнэс?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць