Усяго патроху4545

А вы сібірскую мову ведаеце?

Спроба стварэння літаратурнай сібірскай мовы была здзейснена ў 2005 годзе. Мову запусцілі ў інтэрнэт, пасля чаго яна стала ўспрымацца як варыянт інтэрнэтаўскага слэнгу.

Тьон. Вулица. Светец. Травница.
Безречной и безрудной свет.
Жыруй ешшо хошь полстолеття —
Так само бут. Исходу нет…

Гэты пераклад вядомага верша расійскага паэта Аляксандра Блока «Ноч. Вуліца. Ліхтар. Аптэка» на сібірскую мову быў змешчаны нядаўна на адным з сібірскіх сайтаў — «Сібірска вольгота» («Сібірская свабода») http://volgota.com.

Яшчэ ў 1873 г. у Расіі выйшла кніга «Заўвагі і слоўнік сібірскай гаворкі», у прадмове гаварылася пра значнае адрозненне мясцовай граматыкі і лексікі ад расейскай.
Ёсць гіпотэзы, што на мову сібірскага насельніцтва моцна паўплывалі мовы перасяленцаў з Беларусі і Украіны. Для гаворкі характэрныя цвёрдыя шыпячыя, оканне, прыстаўныя зычныя, спрашчэнні ў збегу зычных і г.д.

Спроба стварэння літаратурнай сібірскай мовы была здзейснена ў 2005 годзе. Мову запусцілі ў інтэрнэт, пасля чаго яна стала ўспрымацца як варыянт інтэрнэтаўскага слэнгу.
Пачаў рыхтавацца слоўнік на 15.000 слоў (існуе ў сеціве ў он-лайн фармаце на http://sib.org.ua). З 2006 па 2007 гады нават існаваў патрал Вікіпедыі па-сібірску, на якім мелася амаль 7000 артыкулаў, але ён быў выдалены за «несур’ёзны падыход да тэм і антырускую пазіцыю».

Ідэйныя сібіракі, тым не менш, развіваюць мову, займаючыся перакладамі. На сібірскую ўжо перакладзены «Карсон, которой населившись на корге», часткова Біблія, паэзія, інш.

Каментары45

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх18

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць