Здарэнні22

Маці — на волі, бацька-турак у камеры. Апошнія падрабязнасці па справе аб забойстве немаўляці ў Серабранцы

Юлія Ганчарова, афіцыйны прадстаўнік СК, распавяла ў эфіры «Альфа-радыё» новыя акалічнасці гучнай справы аб смерці немаўляці. Нагадаем, 8 лютага пад вокнамі дома на праспеце Ракасоўскага ў Мінску знайшлі мёртвае малое дзіця.

Тады затрымалі пяцярых чалавек, сярод іх маці і бацька малога. Старшыня СК Іван Наскевіч адзначаў, што справа вельмі заблытаная і ў дзіцяці не знайшлі траўмаў ад падзення з вышыні.

Цяпер, распавяла Ганчарова, траіх затрыманых адпусцілі. Пад вартай застаюцца двое мужчын, адзін з іх — бацька малога.

Атрымліваецца, маці загінулага дзіцяці ўжо на волі.

Праўда, месцазнаходжанне яе невядомае. У кватэры, дзе яна жыла разам са сваёй маці, бабуляй загінулага дзіцяці, дзверы ніхто не адчыняе.

Усё, што нагадвае пра трагічную гісторыю — толькі дзіцячая каляска ў калідоры пад дзвярыма кватэры.

Суседзі кажуць, што цяпер у кватэры, якую раней яны адкрыта называлі прытонам, стала ціха. Туды ніхто не ходзіць, дзверы таксама нікому не адчыняюць.

«Нядаўна з пракуратуры прыходзілі, дык і ім ніхто не адкрыў. Пастаялі на ганку, развярнуліся і сышлі», — кажуць суседзі.

Ці вярнулася дадому маці загінулага хлопчыка, суседзі таксама не ведаюць. Усё што могуць узгадаць: маці хлопчыка завуць Ганна, ёй 25-30 гадоў. Скончыла медінстытут, да дэкрэта працавала медсястрой. Яе маці, бабуля хлопчыка, працуе швачкай. Раней выпівалі і гасцей вадзілі абедзве. Цяпер суседзі даўно не сустракалі нікога з іх.

«Старэйшую жанчыну я апошні раз бачыў можа тыдзень таму, — кажа сусед. — Я нават не ведаю, ці жывуць яны тут сёння».

Пра бацьку загінулага суседзі таксама распавесці нічога не могуць:

«Яны ж ні з кім не падтрымлівалі зносін, нават не віталіся. Той мужчына выйшаў з кватэры, капюшон нацягнуў на галаву і пайшоў сабе», — узгадваюць яго жыхары дома.

Адзінае, што кажуць упэўнена: бацька — турак. Праўда, ці мае ён беларускае грамадзянства, таксама не ведаюць. Але сцвярджаюць, што мужчына — ураджэнец Турцыі.

«Ці то Амар яго завуць, ці то Амід, неяк так, — кажуць суседзі. — Вось толькі мы не ведаем, ці то бацька ён, ці то айчым. Нават не ведаем, ці муж ён той Ганне. Яны збіраліся ажаніцца, але ці дайшло да гэтага — хто там іх разбярэ».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны42

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны42

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць