Новая вандроўка Юрыя Жыгамонта — у вёску Слаўнае Мсціслаўскага раёна. Упершыню гэтая вёска згадваецца ў 1654 годзе.
Тут знаходзіцца драўляная царква святога прарока Іллі, у якой хрысцілі Максіма Гарэцкага. З вёскі Слаўнае паходзіць маці пісьменніка Ефрасіння Міхайлаўна Папова, і малады творца неаднойчы завітваў сюды да сваякоў.
Пра Слаўнае Максім Гарэцкі пісаў у «Камароўскай хроніцы» пад назовай «сяло Харошае».
Каментары