Блог "Новая Беларусь"66

Рыгор Астапеня: Як Лукашэнка развівае дэмакратыю і ўмацоўвае свой аўтарытарызм

У чым мінусы і плюсы фасаднай дэмакратыі, піша старшыня Цэнтра новых ідэй Рыгор Астапеня.

Беларусь сёння і восем гадоў таму — гэта, канешне, не дзве вялікія розніцы, але відавочныя змены адбыліся. Дэмакратычных палітыкаў больш у парламенце, чым у турмах. У Індэксе вядзення бізнэсу мы знаходзімся паміж Нідэрландамі і Швейцарыяй. Рэпрэсіі перасталі быць галоўным палітычным інструментам, а калі часам улады да іх звяртаюцца, як у справе БелТА, то выглядае гэта не толькі агрэсіўна, але і проста дзіўна.

Рэжым змяніўся і ўнутры і дае чыноўнікам больш прасторы для выказванняў сваіх поглядаў. Канешне, погляды, сугучныя з перакананнямі Ігара Шуневіча, можна было выказваць і раней, але, напрыклад, Кірыл Руды крытыкуе эканамічную палітыку ўладаў так, як дзяржслужбоўцы ў іншых аўтарытарных краінах наўрад ці могуць (ды і ў многіх дэмакратычных).

Гэты працэс можна называць лібералізацыяй, гульнёй у дэмакратыю, будаваннем фасада для Захаду — як заўгодна. Рыторыка залежыць ад палітычных поглядаў таго, хто кажа. Але відавочна, што рэжым пашырае прастору свабоды — і гэта дрэнная навіна для тых, хто жадае яго канца любой цаной.

Летась улады далі дазвол на святкавання Дня Волі. Тысячы людзей сабраліся ля Опернага тэатра, каб адзначыць 100-годдзе абвяшчэння БНР. Фота Сяргея Гудзіліна. 

Дэмакратычныя (ці псеўдадэмакратычныя) інстытуты падаўжаюць век аўтарытарызму ў краіне, робячы дыктатуры больш эластычнымі, як даводзяць паліталагічныя даследаванні. У той час як амаль усе аўтарытарызмы ў ХХ стагоддзі пачалі прымаць нейкія дэмакратычныя фасады з парламентамі і выбарамі, яны толькі павялічылі сваю жыццяздольнасць. Цяпер аўтарытарныя рэжымы жывуць у два разы даўжэй, чым падчас халоднай вайны.

Гэта адбываецца дзякуючы таму, што аўтарытарныя рэжымы, якія гуляюць у дэмакратыю, маюць большую легітымнасць унутры і звонку. Яны менш раздражняюць Злучаныя Штаты і Еўрапейскі Саюз, якія застаюцца галоўнымі прамоўтарамі дэмакратыі ў свеце. (Нашаму рэжыму, канешне, апроч таго прыйшоўся на руку расійска-ўкраінскі канфлікт, які ўлагодзіў стаўленне Захаду да яго.)

Для грамадства таксама ёсць пэўная легітымізацыя рэжыму, бо яны цяпер бачаць альтэрнатыву, якую запрашаюць выступаць нават на дзяржаўным тэлебачанні. на іх паглядзець, ацаніць, проста трэба памятаць, што тыя, каго не паказваюць запар 7 з паловай гадзінаў, — не дамінанта і не канстанта.

Выбарачнае выкарыстанне элементаў дэмакратыі дазваляе разбіць адзінства медыяў, апазіцыі ці грамадскіх актывістаў. Зусім жа не абавязкова зніжаць агульны ўзровень свабодаў, як раней рабіў рэжым Лукашэнкі. Можна выкарыстоўваць кропкавыя аўтарытарныя «пугі» і дэмакратычныя «пернікі»: камусьці — 10 сутак арышту, некаму — дэпутацкі мандат. Гэта ўсё выдатна працуе, калі таргетуецца, як рэклама ў сацсетках. У рэшце рэшт даволі складаныя сістэмы, як у Расіі ці Іране, існуюць даволі доўга і даводзяць, што іх аўтарытарызмы з дэмакратычнымі элементамі цалкам жывучыя.

Калі дзяржава дае сваім апанентам права на існаванне ў прыгожа акрэсленых межах, то, магчыма, апаненты і не захочуць разрываць такі сацыяльны кантракт — ён усё ж лепшы за рэпрэсіі. Пры гэтым не абавязкова ж станавіцца падданым рэжыму, а можна быць усяго толькі лагаднейшым у стаўленні да яго. Часам ствараецца ўражанне, што вялікая частка беларускай палітычнай апазіцыі лепш ставіцца да ўладаў, чым жыхары Беларусі, які мараць пра 500.

Але насамрэч гульня ў дэмакратыю — гэта не абавязкова дрэнна для краіны. Ствараючы фасад дэмакратыі, рэжым будуе таксама фундамент будучай дэмакратызацыі. Відавочна, што да дэмакратыі прасцей перайсці, калі эліты і контрэліты ведаюць, як працуе хаця б фасадная дэмакратыя і ў прынцыпе ўся дзяржаўная сістэма. Таму калі рэжым будзе разумны, то ён будзе павялічваць свабоды і працягваць сваё існаванне — а напрыканцы нас чакае нешта кшталту хэпі-энду. Так адбылося ў Малайзіі, дзе аўтарытарны рэжым праіснаваў больш за 60 гадоў, а ў мінулым годзе проста ўзяў і прайграў на выбарах.

Тыя ж, хто грае ў сённяшні дэмакратычны фасад з боку грамадскіх арганізацый ці СМІ, не робяць дрэнна. Альтэрнатываў, па вялікім рахунку, няма і праз слабасць апазіцыі, і праз стаўленне Расіі да Беларусі. Проста варта ведаць, у што гуляе рэжым, каб выкарыстоўваць яго тактыку на сваю карысць.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць