Усяго патроху

Накарміце птушак

У гарадах Беларусі пройдзе акцыя «Птушкі на кармушцы» 17—18 студзеня грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) правядзе ў гарадах Беларусі акцыю «Птушкі на кармушцы».

У гарадах Беларусі пройдзе акцыя «Птушкі на кармушцы» 17—18 студзеня грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) правядзе ў гарадах Беларусі акцыю «Птушкі на кармушцы».

Як паведаміў БелаПАН прадстаўнік АПБ Сямён Левы, асноўная мэта акцыі — нагадаць жыхарам краіны пра неабходнасць падкормліваць птушак зімой, а таксама прыцягнуць іх да вырабу кармушак для птушак.

Апрача таго, акцыя з’яўляецца часткай дзесятага нацыянальнага зімовага ўліку птушак, які праводзіцца з 10 па 31 студзеня. Беларусы, якія захочуць узяць у ёй удзел, павінны 17—18 студзеня паназіраць за птушкамі, якія прылятаюць на кармушкі, адзначыць колькасць і іх віды, прааналізаваць, чаму птушкі аддаюць перавагу тым ці іншым кармушкам.

Інфармацыю пра колькасць і відавы склад птушак прапаноўваецца высылаць на адрас каардынатара зімовага ўліку птушак — Мядзельскага раённага аддзялення АПБ або па e-mail: [email protected].

Паводле слоў С.Левага, на кармушкі ў гэты час года часцей за ўсё прылятаюць вялікія сініцы, звычайныя блакітніцы, палявыя і дамавыя вераб’і, іншы раз снегіры, зелянушкі, дубаносы, а ў горадзе таксама шызыя галубы, галкі і вароны. У асобныя гады на кармушках былі заўважаныя і рэдкія віды птушак — зялёны дзяцел і юрок.

Фота prosto-free.livejournal.com

Анастасія Янушэўская, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі24

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя10

У Расіі пачалі рыхтаваць насельніцтва да прызнання немагчымасці перамогі над Украінай23

Крык хлопчыка ў Копішчы аб’яднаў двор6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі24

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць