Меркаванні

Кротус Генус ніколі не быў за мяжой, а наша першая граматыка — у Ватыкане?

Удакладненні.

У «НН» №43 у артыкуле пра Генадзя Кісялёва «Атлант пакінуў неба» прайшла істотная недакладнасць для жыццяпісу выдатнага даследніка: «У Мінску, Вільні, Кракаве і Варшаве, у картках, узятых для прагляду рукапісаў, нязменна знаходзіцца подпіс Генадзя Кісялёва…»

Я ж сцвярджаю адваротнае: Кротус Генус за мяжою аніколі не быў. Ну, у тым, савецкім разуменні. У адрозненне ад усіх больш-менш вядомых архівістаў-даследнікаў ХІХ ст. Сцяпана Александровіча або Уладзіміра Казберука, Уладзіміра Мархеля ці Леанілы Малаш. Не кажучы пра Адама Мальдзіса, які прашнураваў архівы Еўропы ад паўночнай Англіі да паўднёвай Італіі.

Гэта я ведаю пэўна, адседзеўшы з легендарным архівістам 22 гады ў адным акадэмічным пакоі №205. Бо мой старэйшы найпаважанейшы калега заўсёды прасіў мяне, прынагодна, у Варшаве ці Вільні, Кракаве або Вроцлаве адшукаць тую або іншую, вядомую яму па каталогах, пазіцыю, зверыць цытату, прывезці адбітак публікацыі пра Сыракомлю або малавядомы артыкул Слупскага.

Язэп Янушкевіч

Аберацыю памяці патлумачыць проста: Генадзь Кісялёў сапраўды здаваўся ўсёведным і ўсюдыісным. І тое, што ўсе свае унікальныя археаграфічныя і крыніцазнаўчыя адкрыцці Генадзь Васілевіч зрабіў не выязджаючы з краіны (у тагачасным разуменні), робіць ягоны навуковы подзвіг яшчэ больш важкім. Выбачаюся перад чытачамі «НН».

Аляксандр Фядута

Падзяляю агульную думку «Удакладнення» Язэпа Янушкевіча пад назвай «Кротус Генус ніколі не быў за мяжой». Сапраўды, незабыўны Генадзь Кісялёў ніколі не бываў за межамі СССР. Здаецца, нават не імкнуўся: яму хапала віленскіх архіваў.

Але ж, удакладняючы адно, спадар Янушкевіч сам напрошваецца на ўдакладненне. Пералічваючы даследчыкаў, якія выязджалі за граніцу, ён піша нібыта пахвальна, але недакладна: «Не кажучы пра Адама Мальдзіса, які прашнураваў архівы Еўропы ад Паўночнай Англіі да паўднёвай Італіі». Дальбог, ніколі там не быў. Бо Лондан і Оксфард — гэта не паўночная Англія, а Рым, Падуя і Венецыя — гэта не мафіёзны поўдзень Італіі. Дарэчы, у Італіі я нічога ў архівах не «шнураваў», бо быў там на канферэнцыях і адкрыцці мемарыяльнай дошкі Францыску Скарыну. Вядома, хацелася б пасядзець у Ватыкане над фондам Магілёўскага архібіскупа Станіслава Богуша-Сестранцэвіча, дзядзькі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, каб адшукаць там ці ні першую новабеларускую граматыку, складзеную архіпастырам, — але для гэтага не знайшлося магчымасці.

Затое, дзякуючы італьянскаму прафесару Сантэ Грачыоці атрымаў для Скарынаўскага цэнтру цэлых 27 тамоў апісанняў матэрыялаў Рэчы Паспалітай у заходнееўрапейскіх архівах. Вылоўліваць там беларускія пазіцыі — адно задавальненне. І яго атрымаў малады гісторык Яраш Малішэўскі, займаючыся гэтым вылоўліваннем для восьмага выпуску «Вяртання», які нарэшце павінен выйсці ў свет у выдавецтве «Літаратура і Мастацтва». А ці захаваўся сам найкаштоўнейшы 27-томавік пасля перадачы кніг Скарынаўскага цэнтру дзяржпедуніверсітэту — дужа сумняюся. Занадта багатая гэта крыніца інфармацыі…

Адам Мальдзіс

Каментары

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць