Меркаванні77

«Атрымліваецца, што цяпер беларускамоўныя дзеці апрыёры тупейшыя па вашых рускамоўных тэстах?..»

Мы не раз чулі пра цяжкасці, звязаныя з беларускамоўнай адукацыяй. Напрыклад, пра лагапедаў, якія, пачуўшы цвёрдыя «р» або «ч», гатовыя дыягнаставаць праблемы. Але беларускамоўныя лагапеды, хоць і ў гамеапатычнай колькасці, усё ж існуюць. А вось калі звярнуцца да спецыяльнай адукацыі…

Як вядома, многім дзецям (асабліва з рознымі праблемамі а-ля аўтызм, ДЦП і г.д.) рэгулярна даводзіцца праходзіць псіхолага-медыка-педагагічную камісію. Да яе абавязкова трэба атрымаць выпіску ў псіханеўролага, які там пазначыць у тым ліку ваш IQ. А для вызначэння гэтага IQ выкарыстоўваецца агульнапрыняты тэст Векслера. І вось, сядзіць сёння мая Гануля на гэтым тэсце і ў яе пытаюцца:

— Сколько дней в неделе? (Анюта завісае: як такое можа быць? Нядзеля — гэта адзін дзень, колькі ж у ёй можа быць дзён, калі не адзін? Колькі дзён у ТЫДНІ, яна цудоўна ведае, але такое элементарнае пытанне на рускай правальвае). 

— Что такое пара? (Гануля спрабуе растлумачыць, што гэта газападобны стан вады, расказвае пра тое, што ляціць у паветра. Правяраючаму нават і не ўцяміць, што ў беларускай мове слова «пара» азначае не толькі «два» — за адказ атрымліваем нуль).

— Что такое мех? (Дачка кажа: гэта каб перавозіць, напрыклад, бульбу. У беларускай мове мех — гэта вялікі мяшок, адкуль здагадацца пра ФУТРА?)

На шчасце, Анюта ўсё ж ведае рускую мову, хоць і горш за беларускую. Ды і псіхолаг нам патрапілася адэкватная, у складаных выпадках дазваляла мне перакласці. Таму большасць пытанняў нам была даступнай. Але па правілах бацькі не павінны ўвогуле знаходзіцца ў полі зроку дзіцяці і ніяк не могуць умешвацца ў працэс. Я разумею, што патрабаваць Векслера па-беларуску крыху наіўна: пераклад гэтага тэста і яго адаптацыя патрабуюць вельмі шмат часу і грошай. Тэст перакладзены на не так і шмат моў. Але што, атрымліваецца, што цяпер беларускамоўныя дзеці апрыёры тупейшыя па вашых тэстах?

А, забыў яшчэ адзінае пытанне з літаратуры, якое нам задалі: «Кто написал «Евгения Онегина»? Фініш.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам1

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Эль-Ніньё пакідае свет без хамсы. Чаму ж тады даражэйшымі могуць стаць ласось і крэветкі?5

Не толькі мужчыны. Егіпецкія прынцэсы рэгулярна карысталіся зброяй1

Еўракамісія аштрафавала AliExpress больш чым на паўмільярда еўра3

Школьнае адзенне цяпер можна шыць толькі ў Беларусі1

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння12

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам1

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць