Свет1212

Саакашвілі адказаў Лукашэнку: Калі ласка, не блытайце нешта з пальцам

Экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі адказаў на закіды Аляксандра Лукашэнкі зробленыя ўчора беларускім кіраўніком у інтэрв'ю турэцкаму інфармацыйнаму агенцтву «Анадалу».

«Дарагі спадар Лукашэнка, калі ласка, не блытайце нешта з пальцам. Я і Парашэнка, як кажуць у нас у Адэсе — гэта дзве вялікія розніцы, і ў іншых краінах я не «хаваюся», мяне проста часова не пускаюць у мае краіны», — напісаў ён у сваім фэйсбуку.

Нагадаем, што ўчора Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не будзе займацца аналітыкай і параўноўваць двух кандыдатаў: Пятра Парашэнку і Уладзіміра Зяленскага.

«Аднаго я вельмі добра ведаю. Другога я бачыў толькі ў кіно, я яго як палітыка не ведаю. Але я вам скажу ад жыцця: у нас з Парашэнкам быў калісьці агульны сябар — гэта Міхаіл Саакашвілі. Калі Саакашвілі праводзіў выбары, будучы прэзідэнтам (Грузіі), канстытуцыю памяняў, яшчэ нешта — пачалі з народам займацца жартамі. Гэта прывяло да таго, што яму давялося пакінуць Грузію і хавацца ў іншых краінах.

Каб Парашэнку не прыйшлося залазіць на дах і з даху заклікаць украінцаў абараніць яго, ён зробіць усё для таго, каб украінцы яго падтрымалі. Ён павінен зрабіць усё для таго, каб народ падтрымаў яго», — падкрэсліў ён.

Трэба таксама зазначыць, што Саакашвілі, які стаў прэзідэнтам у студзені 2004 года, на фоне пратэстаў у лістападзе 2007 года падаў у адстаўку і ў студзені 2008 года паўторна выйграў выбары. А ў кастрычніку 2013 года выбары выйграў Георгій Маргвелашвілі, бо паводле Канстытуцыі, Саакашвілі не меў права балатавацца на трэці тэрмін. Саакашвілі, не чакаючы заканчэння прэзідэнцкага тэрміну, пакінуў Грузію і выляцеў у Брусэль.

А на дах экс-кіраўнік Грузіі залазіў ужо ў Кіеве ў снежні 2017 года.

Служба бяспекі Украіны абвінаваціла палітыка «ў садзейнічанні ўдзельнікам злачынных арганізацый і ўтойванні іх злачыннай дзейнасці». Сцвярджаецца, што Саакашвілі ўвайшоў у кантакты з агентамі Расіі і былым украінскім міністрам па падатках і зборах Курчанкам, які хаваецца ў Расіі і падазраецца ў здрадзе радзіме.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць