Меркаванні

Пазбягаючы ідэалагічнага шалупіння

Прамова Андрэя Пачобута на цырымоніі ўручэння яму прэміі часопісу ARCHE «За сумленнае слова» ў Горадні 17 студзеня.

Прамова Андрэя Пачобута на цырымоніі ўручэння яму прэміі часопісу ARCHE «За сумленнае слова» ў Горадні 17 студзеня.

Атрымоўваць жрналісцкія прэміі заўжды прыемна. Гэта значыць твая праца была заўважана, засталася ў памяці людзей на трошкі больш часу чым жывуць звыклая газеты ці часопісы, а менавіта аб гэтым марыць кожны журналіст. Мне надзвычай прыемна, што мае сціплыя спробы пазнаць, растлумачыць упершую чаргу самому сабе, а за тым і чытачам, сутнасць, маштабы і гісторыю пасляваеннага антысавецкага супраціву на Гарадзеншчыне былі заўважаны калегамі.

На жаль сёння

гістарычная з’ява «антыкамуністычны пасьляваенны супраціў» застаецца малавывучанай і змястоўныя публікацыі на гэтую тэму належаць да рэдкасці.
Прычыны такога стану перш за ўсё ў сучаснай палітычнай сістэме Беларусі і агульным падпарадкаванні навукі інтарэсам ідэалогі.

Пасляваенны ўзброены супраціў разбівае адзін з міфаў, на якім базавалася савецкая ідэалогія і які быў пераняты сучаснай беларускай дзяржаўнай ідэалогіяй — міт Вялікай Айчыннай вайны, замацаваны ў кінематографе, мастацтве ды тысячах кніг міф «дня со слезамі на глазах», свята вызвалення ўсіх народаў Еўропы, якое нібыта прынесла Чырвоная Армія.

Ці было гэтае свята? Ці прынесла Чырвоная Армія сапраўдную свабоду? Ці сапраўды адбылася толькі змена аднаго віду таталітарызма на іншы? Як ацэньвала тагачаснае грамадства гэтыя падзеі? На гэтыя патанні дае свой адказ гісторыя антыкамністычнага супраціву. Аказваецца, сотні тысячаў людзей з зброяй у руках, як маглі, адбіваліся ад «вызваліцеляў».

Мільёны былі незадаволеныя тымі сістэмнымі пераўтварэннямі, якія прынесла усталяванне камуністычнай улады.

Ад Балтыйскага мора да Чорнага з камуністамі змагаліся ўкраінская, беларуская, польская і прыбалтыйскія незалежніцкія антыкамуністычныя падполлі.
Супярэчнасці паміж імі, якія існавалі ў папярэдні перыяд, адышлі на дальшы план перад пагрозай магутнага ворага, таму гісторыя супраціва ведае факты супрацоўніцтва польскіх і літоўскіх, украінскіх і польскіх партызанаў.

Гісторыя гэтай барацьбы сёння свабодна вывучаецца ў Літве, Польшчы, Украіне... На жаль, па сёння магчымасці вывучэння гэтай тэмы ў Беларусі істотна абмежаваны. Улады і надалей захоўваюць абмежаванні на доступ да інфармацыі, якая тычыцца пасляваеннага падполля і ўтрымліваецца ў беларускіх архівах. Справа не толькі ў абсалютнай замкнёнасці архіваў КГБ і Міністэрства унутраных справаў, якія сёння абсалютна недаступныя для незалежнага даследчыка. Нават у дзяржаўных архівах да шэрагу дакументаў, якія тычацца антыкамуністычнага падполля, доступ абмежаваны і ад чыноўнікаў залежыць, каму з даследчыкаў дазволена зазірнуць у гэтыя дакументы, а для каго яны застануцца таямніцай. Там, дзе няма доступу да інфармацыі, часцяком яе замяняюць у лепшым выпадку версіі, пабудаваныя на даступных крыніцах, у горшым – заідэалагізаваная хлусня і байкі. І не важна, якія мэты ставяць сабе аўтары – абяліць НКВД і Савецкі Саюз альбо наадварот перабольшыць сілу падполля і такім чынам стварыць чарговы, гэтым разам нацыянальны міы — нічога супольнага з праўдай такія даследаванні не маюць.

Я перакананы, што

гісторыю, якая б складаная ці супярэчлівая яна ні была б, варта вывучаць максімальна пазбягаючы ідэалагічнага шалупіння.
«Толькі праўда з’яўляецца цікавай», – сцвярджаў знакаміты польскі пісьменнік Юзаф Мацкевіч. І мяне цікавіць менавіта праўда пра пасляваенны супраціў.

Каментары

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

У краме заўважылі «фермерскую соль»: кілаграм каштуе 800 рублёў2

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў1

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

ЗША і Іран падпісалі папярэдняе пагадненне аб міры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць