У нямецкім горадзе Кірхаймбаландэне дэпутаткай мясцовай рады абралі стагадовую былую настаўніцу Лізель Хайзе, піша RP Online.

Яна ўзначаліць фракцыю ў мясцовай радзе.
Галоўнай мэтай Хайзе, якая з'яўляецца актыўнай плыўчыхай, стала адкрыццё гарадскога басейна, які не працаваў у Кірхаймбаландэне на працягу васьмі гадоў.
Хайзе — пратэстантка і на працягу дзесяцігоддзяў была актыўнай удзельніцай мясцовай царкоўнай парафіі. Яна да гэтага часу мае добрае здароўе і рэгулярна наведвае царкоўную службу.
Цяпер чытаюць
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары