Здагадайцеся, у колькі абышлася паездка з Гродна ў Санкт-Пецярбург на таксі
21 гадзіну доўжылася паездка жыхара Гродна ў Паўночную сталіцу Расіі. Як паведамілі «МК в Питере» прадстаўнікі сэрвісу замовы таксі, гэта была адна з самых працяглых паездак у іх гісторыі.

Фота прадстаўлена сэрвісам замовы таксі.
Вядома, заказваць таксі для паездак з горада ў горад лепш загадзя. Але жыхару Гродна захацелася ў Пецярбург «тут і цяпер». Ён выклікаў машыну, паведаміў канчатковы пункт вандроўкі і ўжо апоўдні адправіўся ў горад на Няве. У Пецярбург машына прыбыла ў 9 раніцы наступнага дня. На ўвесь 1100-кіламетровы шлях, з перапынкамі на адпачынак і прыпынкамі, у кіроўцы і пасажыра сышло каля 21-й гадзіны.
Вось толькі таннай такую паездку дакладна не назавеш. За сваё падарожжа грамадзянін Беларусі аддаў крыху больш за 300 долараў.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары